Квітней, наш горад! Работы па стварэнні новых зон адпачынку, добраўпарадкаванні Сянна працягнуцца сёлета.
З парадку дня не здымаецца абуладкаванне ніжняй часткі парку Трох Герояў, дзе мяркуецца размясціць пляцоўкі для пляжнага валейбола, тэнісныя корты. У парку 40-годдзя Перамогі з’явяцца новыя лаўкі, зоны для адпачынку, у тым ліку, актыўнага.
Горад стане больш зялёным — працягнецца высадка дрэў у дэндрапарку, на вуліцах, пустках. І квітнеючым. Камунальнікі абяцаюць, што кветкавай расады, насення хопіць нават для насельніцтва.
Але не лішнім будзе дапамога ў гэтай справе саміх сенненцаў. Улады і камунальнікі заклікаюць гараджан актыўна заняцца добраўпарадкаваннем сваіх двароў і сядзіб – гэта ў нашых агульных інтарэсах.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.