У канцы мінулага года Галіна Лабзова яшчэ працавала кухонным работнікам у Каролінскай школе-інтэрнаце. Ездзіла туды штодня на веласіпедзе, дабіралася пешшу ці спадарожным транспартам. Зараз яна даглядае жывёлу на ферме в.Пастушкі, дзе ўтрымліваецца 163 цялушкі злучнога ўзросту.
— Іх да нас прывезлі ў канцы кастрычніка з ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс”. Жывёлу ў якасці пагашэння запазычанасці сельгасарганізацыі за даўгі забраў Віцебскі мясакамбінат і перадаў СУП “Саўгас імя Машэрава”, які ўваходзіць у холдынг, аграрнае аб’яднанне, — падключылася да размовы Валянціна Нікіціна. Яна брыгадзір на ферме і адначасова падмяняе жывёлаводаў, двое з якіх даглядаюць жывёлу днём, двое – ноччу.
— Памяшканне фермы па-ранейшаму належыць КУСГП імя Гараўца. Холдынг яго толькі арандуе. Аднак ферму адрамантавалі, падвялі ваду, — працягвае знаёміць з вытворчымі нюансамі Валянціна Нікіціна.
Жывёла ўтрымліваецца свабодна — і ў памяшканні, і на выгульным двары, мае вольны доступ да вады, корму. Аснову рацыёна складаюць сянаж і канцэнтраты. Асаблівая ўвага надаецца ўмовам утрымання. Падсцілка штодня дапаўняецца ці мяняецца поўнасцю. Для гэтага выкарыстоўваецца салома, якую жывёла часткова і спажывае. У выніку сутачныя прывагі дасягаюць 600-700 грамаў на галаву. Жывёла на ферме асемяняецца і перадаецца ў дойны статак.
У вытворчым працэсе задзейнічана і тэхніка. З яе дапамогай на ферму дастаўляюцца корм, салома, памяшканне ачышчаецца ад гною.
— Хлопцы ў нас працавітыя, маладыя – яшчэ не пенсіянеры, -жартоўна характарызуе механізатараў брыгадзір. — Яны заняты не толькі на нашай ферме.
Цялушкі рознага ўзросту ўтрымліваюцца яшчэ на двюх фермах – вёсак Ског і Варашылы. Такім чынам у саўгасе Машэрава наладзілі сапраўдны канвеер для ўзнаўлення дойнага статку, стварылі новыя рабочыя месцы для людзей, якія аказаліся без працы пасля аб’яўлення працэдуры банкруцтва КУСГП імя Гараўца.
— Зараз на вытворчым участку, які створаны на базе гаспадаркі-банкрута, пастаянна працуе 15 жывёлаводаў і 5 механізатараў, — падсумаваў Уладзімір Шухто. Ён узначальвае вытворчае падраздзяленне. – Калі пачнуцца работы ў полі, рабочай сілы спатрэбіцца больш. Колькі, што давядзецца сеяць, не ведаю. Аднак зяблева амаль усё ўзнята з восені, пачалі завозіць мінеральныя ўгнаенні.
Вясна павышае напружанасць. Гатовы працаваць у напружаным рэжыме і людзі – у полі, на ферме. Тыя, хто некалі страціў рабочае месца, асабліва берагуць яго.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
НА ЗДЫМКАХ: Таццяна Міронава, Галіна Лабзова, Уладзімір Логінаў, Валянціна Нікіціна і Віктар Мандрык забяспечваюць вытворчы працэс на ферме вёскі Пастушкі; тэхніка на ферме; цялушкі на выгульным двары.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…