Аўтапрабег, прысвечаны 71-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прайшоў у Сенненскім раёне
На Сенненшчыне прайшоў аўтапрабег, прысвечаны 71-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Перад стартам слова на дарогу яго ўдзельнікам выказалі намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Аніськовіч.
Калона з упрыгожаных святочнымі плакатамі, паветранымі шарамі, беларускімі флагамі і стужкамі аўтамабіляў у суправаджэнні ДАІ рушыла з Камсамольскай плошчы райцэнтра. Маршрут аўтапрабегу пралягаў па месцах гібелі і пахавання савецкіх салдат. Наведваючы помнікі ў аграгарадках Нямойта, Студзёнка, вёсках Алексінічы, Пустынкі, Новая Обаль, мемарыяльны комплекс Купаваць, Гай памяці ў райцэнтры, удзельнікі аўтапрабегу да кожнага ўсклалі кветкі.
Больш падрабязную інфармацыю шукайце ў бліжэйшых нумарах «Голаса Сенненшчыны».
Здымкі Ірыны Хасанавай