Работники ПС «Сенно» почтили память погибших в годы Великой Отечественной войны велопробегом (+фото)

 

     Сёмы год запар супрацоўнікі перапампоўваючай станцыі “Сянно” застаюцца вернымі сваёй традыцыі – велапрабегу напярэдадні Дня Перамогі.

Сёлета яму папярэднічала сустрэча з былым ваенным лётчыкам Уладзімірам Стукам у парку Трох Герояў, у прыватнасці, ля знішчальнікаў СУ-27 і СУ-24. Былы лётчык падрабязна расказаў пра будову і кіраванне гэтымі самалётамі. Пасля чаго веласіпедысты ўсклалі кветкі да брацкай магілы і адправіліся ў дарогу. Канчатковым пунктам маршруту велаатрада стала месца захавання яўрэяў, растраляных падчас Вялікай Айчыннай вайны ў в. Казлоўка.

Ганна КОРСАКАВА.

Фота аўтара.