У Міжнародны дзень абароны дзяцей на Сенненшчыне сустракалі сваіх вядомых землякоў. З улікам свята і асаблівасцей сёлетняга года яны не маглі прыехаць без падарункаў. Першым на Сенненшчыну, а дакладней, у пасёлак Труд, дзе нарадзіўся і правёў дзяцінства, завітаў першы намеснік старшыні аблвыканкама Алег Мацкевіч.
Прыехаў не адзін, а разам з Акіфам Гасымавым, дырэктарам ААТ “ВЗРД “Маналіт”, які падтрымаў ініцыятыву аднаго з кіраўнікоў вобласці і набыў для мясцовай дзетвары дзіцячую гульнявую пляцоўку.
— У гады майго маленства нам было дзе пагуляць, — не хаваў Алег Мацкевіч. – Я думаю, што сучасная гульнявая пляцоўка разнастаіць жыццё дзяцей, дапаможа стаць ім здаравейшымі, мацнейшымі, а іх бацькам дазволіць добрым словам успамінаць не мяне, а ўладу, ААТ “АЗРД “Маналіт” і яго дырэктара, — выказаўся ён.
Акіф Гасымаў упершыню пабываў у нашым раёне. З гэтай нагоды старшыня райвыканкама Васілій Чараднік уручыў яму, як і Алегу Мацкевічу, сувеніры, якія будуць напамінаць пра візіт на Сенненшчыну. Кіраўнік раёна падзякаваў за падарунак, выказаў спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва рэгіёна з прадпрыемствам і абласной уладай, у тым ліку ў іншых сферах.
А тым часам, пакуль дарослыя вялі свае сур’ёзныя размовы, дзеці дружна сталі апрабоўваць гульнявую пляцоўку. Яна яўна не застанецца без увагі, бо летам да 18 юных вяскоўцаў далучацца іх гарадскія знаёмцы, якія звычайна прыязджаюць да сваіх бабуль і дзядуль.
Аляксандр Іўеў.
Фота аўтара.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…