«Ника» потвердила название

ГС  На мінулым тыдні ў сярэдняй школе №1 г.Сянно сабраліся юныя разумнікі і разумніцы з усяго раёна, каб бліснуць інтэлектам у восеньскім турніры па інтэлектуальных гульнях «Што? Дзе? Калі?» 

Удзел у інтэлектуальным спаборніцтве прынялі пятнадцаць каманд, што прадстаўлялі ўсе навучальныя ўстановы Сенненшчыны.

На трэцім месцы аказаліся вучні Яноўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы. «Серабро» ўзялі навучэнцы школы-гаспадыні турніру. Перамогу святкавалі прадстаўнікі каманды з гаваркой назвай «Ніка» сярэдняй школы №2 г.Сянно.