В Ходцевской школе продолжают традицию плетения домашних половиков

У Ходцаўскай школе адраджаюць традыцыю пляцення хатніх палавікоў.

 

Магчыма, хтосьці яшчэ застаў той час, калі ў вясковай хаце важным элементам інтэр’ера быў палавік,  створаны сваімі рукамі. Прамавугольны, альбо круглы, узорысты, альбо аднатонны – і не важна які. Упэўнена, са мной пагадзяцца многія, ён ствараў неверагодную цеплыню і ўтульнасць у доме. На жаль, цяпер мала дзе можна ўбачыць саматканыя палавікі. На змену ім даўно прыйшлі не менш прыгожыя дываны фабрычнай вытворчасці.

 Дакрануцца да спадчыны нашых продкаў, нагадаць пра самабытнасць нацыянальнай культуры прапаноўваюць юным сенненцам у Ходцаўскай школе. На занятках факультатыва “Кружевное очарование” яны не толькі практыкуюцца ў вязанні кручком розных вырабаў, але і плятуць хатнія палавікі. Здавалася б, што гэта справа для дарослых. А вось і не. Сваім прыкладам вучні даказваюць, што гэту справу з лёгкасцю могуць асвоіць і дзеці. Ідэю стварэння палавікоў, дарэчы, падказалі менавіта яны. “Безумоўна гэта парадавала і прымусіла мяне ўспомніць, як, будучы школьніцай, і сама ўпершыню дакранулася да гэтага працэсу”, — расказвае Таццяна Баркавец, педагог, якая і працуе з вучнямі. Веды, атрыманыя калісьці на ўроках працоўнага навучання ў Беліцкай школе, спатрэбіліся настаўніцы сёння.

 У славянскіх народаў дывановыя вырабы і палавікі адносілі да «нізавых» тэхнік, якія не патрабавалі высокі ўзровень майстэрства. У хатах нашых продкаў дываночкамі было прынята пакрываць лаўкі, скрыні, спальныя месцы на печах. З часам гаспадыні іх сталі выкарыстоўваць для ўцяплення падлогі:  сцялілі ля ложкаў і пры ўваходзе ў хату. Такое выкарыстанне першапачаткова мела толькі практычную мэту, так як хаты да раніцы астывалі, і хаджэнне па халоднай падлозе пасля сну часта прыводзіла да прастудных захворванняў. Толькі з часам палавікі сталі прадметам традыцыйнага славянскага дэкору.

 У працу ідуць льняныя шнуры, шпагат, спецыяльныя ніткі-вяроўкі, веташ і многае іншае. Некаторы матэрыял закупаюць, а штосьці і самі педагогі школы прыносяць спецыяльна для патрэб факультатыва. Як адзначыла Ганна Броўка, дырэктар установы адукацыі, пляценне палавікоў у настаўнікаў выклікала жывую цікавасць і жаданне дапамагчы дзецям  асвойваць гэты накірунак.

 Заняткі наведваюць не толькі дзяўчаты. Ёсць сярод іх і хлопец. Пецю Ледніку, вучню 9 класа, за шчасце прыйсці на факультатыў. Яму цікава не толькі паглядзець, чым тут займаюцца. Хлопец дапамагае нарыхтаваць матэрыял для работы, а часам і сам бярэ ў рукі кручок.

 Існуе мноства спосабаў і метадаў вязання, кожнае з якіх абумоўлена функцыяналам, жаданым памерам, формай і матэрыяламі, якія выкарыстоўваюцца пры стварэнні вырабу. Дзеці пакуль выкарыстоўваюць два варыянты: у адну нітку і вязанне з некалькімі элементамі, якія потым збіраюцца ў адзін ансамбль.

 Безумоўна, тут будуць асвойваць і больш складаныя тэхнікі, але тое, чаму за непрацяглы перыяд навучыліся школьнікі, заслугоўвае павагі. Дзеці робяць палавікі рознай формы – круглай, авальнай, квадратнай. У свае работы ўносяць і ноткі індывідуальнасці. Да прыкладу, адзін з палавікоў пачалі аздабляць махрой, зробленай са спецыяльнай ніткі. Вяжуць тут і чахлы для стулоў. На пытанне, ці ёсць у юных майстрых свой сакрэт вязання, дзяўчаты ўсміхаюцца: “Нашы вырабы такія прыгожыя, таму што ў працу мы ўкладваем часцінку сваёй душы. А інакш у нас не атрымліваецца”. 

 Як падзялілася Таццяна Баркавец, работы яе навучэнцаў будуць прадстаўлены на раённым этапе абласнога конкурса-акцыі “На добрую памяць” адразу ў двух намінацыях – “Працягваючы традыцыі землякоў” і “Стыль. Дызайн. Сучаснасць”.

 Мы жадаем поспеху юным сенненцам у творчым праекце.

  Ала ЯКАЎЛЕВА.

 Фота аўтара.

 

 

admin

Recent Posts

На страже защиты природы

Экологическому воспитанию в Студёнковской школе уделяют пристальное внимание.  На протяжении последних пяти лет учащиеся, их…

1 час ago

Около 40 предприятий Беларуси имеют право маркировки товаров знаком «Натуральный продукт»

На данный момент в Беларуси действует 121 сертификат, выданный 38 отечественным предприятиям, на право маркировки…

5 часов ago

Приглашает тур выходного дня

Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…

1 день ago

На хрупких женских плечах

Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…

1 день ago

Новшества в условиях оплаты труда бюджетников разъяснили в Минтруда

Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…

1 день ago

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена Нефёдова

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…

2 дня ago