У пярвічнай арганізацыі БРСМ Багушэўскай СШ №2 адбылося папаўненне
У рады саюза моладзі прынялі дзевяцікласнікаў.
Уручэнне білетаў члена БРСМ прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы. На свяце прысутнічалі вучні старэйшых класаў, мінулагоднія выпускнікі школы, гісторык-краязнаўца А.В.Кузняцова.
Аляксандра Васільеўна расказала пра гісторыю камсамольскага руху Багушэўска, пра легендарных камсамольцаў-суайчыннікаў, якія праславілі родную зямлю. Былыя вучаніцы школы Анастасія Осіпава і Лізавета Гарбачова выказалі ўпэўненасць, што новыя члены БРСМ дастойна прадоўжаць традыцыі моладзевага руху.
“Старэйшыя школьнікі пажадалі дзевяцікласнікам актыўна падтрымліваць ініцыятывы, накіраваныя на інтэлектуальнае, духоўнае, фізічнае развіццё моладзі, дружна ўдзельнічаць у жыцці школы, раёна, быць патрыётамі сваёй краіны”, — расказала член Моладзевай палаты Вера Пядачкіна, якая даслала ў рэдакцыю гэту інфармацыю.
Таццяна БУРАКОВА.