С начала года на территории Сенненского района произошло три пожара

З пачатку года на тэрыторыі раёна адбыліся 3 пажары, на якіх загінуў адзін чалавек.

2 лютага ў 3 гадзіны 40 хвілін у Цэнтр аператыўнага ўпраўлення Сенненскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары жылога дома ў в. Ліпна Ходцаўскга сельсавета.

Байцы першай змены ПАВЧ-1 на месцы здарэння зафіксавалі адкрытае гарэнне будынка, пазней быў знойдзены труп гаспадара дома, грамадзяніна 1970 года нараджэння.

Верагодная прычына ўзгарання — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Ірына ХАСАНАВА.