Сямімільнымі крокамі. Сенненскія барцы паказалі выдатныя вынікі на рэспубліканскім турніры
На рэспубліканскім турніры, які прайшоў ў Глыбокім, сенненскія барцы грэка-рымскага стылю, як заўжды, паказалі выдатныя вынікі.
На двухдзённых спаборніцтвах нашы спартсмены змагаліся з калегамі з Мінска, Маладзечна, Віцебска, Талачына, Шуміліна, Чысці і Глыбокага. На дыван выходзілі 120 чалавек.
Так атрымалася, што ў вагавай катэгорыі да 38 кілаграмаў у фінальным паядынку сышліся выхаванцы Сенненскай СДЮШАР Арцём Кацар і Уладзіслаў Леановіч. Дзякуючы свайму кароннаму кідку, выкананаму з вялікай амплітудай, Арцём атрымаў ад суддзяў максімальную колькасць балаў і стаў пераможцам. Але гэта далека не ўвесь спіс дасягненняў сенненскіх спартсменаў.
Срэбру ў сваіх вагавых катэгорыях заваявалі Артур Мельцын (40 кг) і Віталь Карніцкі (35 кг). На трэцяй прыступцы п’едэстала апынуліся Павел Радкевіч (50 кг) і Данііла Воранаў (32 кг). Шэсць прызавых месцаў, заваяваных нашымі барцамі на гэтых спаборніцтвах, яшчэ раз пацвярджаюць высокі ўзровень падрыхтоўкі і плённую працу трэнераў.
Ганна КОРСАКАВА.