8 сакавіка спаўняецца 50 гадоў сумеснага жыцця Пятра Пятровіча і Ніны Дзмітрыеўны. За іх плячыма паўвека радасці і кахання, трывог і надзей. Многа гэта ці мала? Ім здаецца, што зусім нядаўна маладыя і закаханыя яны падалі заяву на рэгістрацыю шлюбу. І вось ужо вакол дарослыя дзеці і шумныя ўнукі.
Але сэрцы па-ранейшаму б’юцца ў такт, ён клапатліва трымае яе руку, а яна адорвае яго самай пяшчотнай сваёй усмешкай. 50 гадоў разам у радасці і ў горы — вялікі дар і адначасова выпрабаванне, узнагародай за якое служыць залаты юбілей сумеснага жыцця, такі ж каштоўны, як аднайменны метал, што ззяе, быццам само сонца.
Муж і жонка Шаматульскія — дзеці вайны. Пётр Пятровіч ніколі не бачыў свайго бацькі, таму што нарадзіўся, калі ён пайшоў ужо на вайну, з якой не вярнуўся. Ніна Дзмітрыеўна страціла ў час вайны маці. Шмат гора давялося ёй зведаць, пакуль не вярнуўся з фронту бацька.
З ранніх гадоў сённяшнім юбілярам прыйшлося шмат працаваць. Прайшоўшы суровую школу жыцця з маленства, яны стойка пераносілі ўсе цяжкасці, якія сустракаліся на жыццёвым шляху, жылі прыгожа і годна.
Шаматульскія добрасумленна працавалі ў калгасе «Праўда»: Ніна Дзмітрыеўна паляводам, Пётр Пятровіч на трактары, у час жнива — на камбайне, на якім неаднаразова станавіўся пераможцам сацспаборніцтва.
Любіць працу, радавацца жыццю, дапамагаць людзям, быць добрымі і сумленнымі бацькі навучылі сваіх пецярых дзяцей. Сёння бабуля і дзядуля дапамагаюць расціць і выхоўваюць асабістым прыкладам семярых унукаў і праўнука.
Залатое вяселле збярэ родных людзей разам. Гэта свята яшчэ раз дасць ім адчуць згуртаванасць і адзінства сям’і, традыцыі, якія ў ёй склаліся.
Наш кар.
На здымку: у дзень вяселля, 1964 год.
Символично, что ее старт дан в день проведения республиканского субботника, а также в день завершения…
В этот день люди освещают ветки вербы, которые символизируют победу жизни над смертью — Воскресение…
Несмотря на то, что погода в апреле преподнесла аграриям не самые приятные сюрпризы: снег, заморозки…
В годы Великой Отечественной войны жители сотен белорусских городов и сел сражались с врагом, приближая…
В Витебской области оцифруют 100 памятников и мемориалов в этом году. Об этом корреспонденту БЕЛТА…
Президент Беларуси Александр Лукашенко заложил капсулу с посланием будущим поколениям на месте строительства Национального исторического…