Одна среди мужчин, или как служится единственной на Сенненщине женщине-следователю?

  Усмешлівы твар, даверлівы погляд ніяк не ўкладваюцца ва ўстойлівы штамп вобраза настойлівага Пінкертона. Між тым Таццяна Аўсянка — следчы. Амаль тры гады яна працуе ў Сенненскім аддзеле Следчага камітэта, з’яўляецца адзінай жанчынай у дружным мужчынскім калектыве.

— Не буду хаваць, я не марыла з дзяцінства пра такую працу. У следства трапіла выпадкова. Мне, студэнтцы-завочніцы правазнаўчага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, трэба было праходзіць пераддыпломную практыку. Знаёмыя парэкамендавалі звярнуцца ў аддзел Следчага камітэта. Маўляў, работай не загрузяць, будзеш паперкі перакладваць. На самай справе ўсё аказалася дакладна наадварот, што мяне і захапіла, выклікала інтарэс. Калі праз некаторы час прапанавалі сталую працу, не адмовілася, — расказвае Таццяна Аўсянка.

Аб узроўні працы следчага Таццяны Аўсянка сведчаць граматы, якімі яна ўзнагароджана кіраўніцтвам абласнога УСК за дасягнутыя вынікі ў прафесійнай дзейнасці — іх дзве. Трэцюю атрымала зусім нядаўна ад начальніка Сенненскага РАУС за плённае супрацоўніцтва з міліцыяй у 2015 годзе. Атрымліваецца — у год па ўзнагародзе.

Мая суразмоўца, праўда, лічыць, што яе прафесійныя дасягненні больш чым сціплыя.

—  Асаблівасць нашай працы ў тым, што часцей за ўсё раскрытае злачынства з’яўляецца вынікам калектыўнай дзейнасці, — сцвярджае яна. — Мне таксама дапамагаюць калегі. Нават крыху больш, чым звычайна, як адзінай ў аддзеле жанчыне-следчаму.

З такой высновай супрацоўнікі-мужчыны не пага­джаюцца і лічаць, што Таццяна Аўсянка стала для іх своеасаблівым шчаслівым талісманам. Працуе няпоўныя тры гады, а калектыў за гэты час двойчы адзначаўся як лепшы ў вобласці.

Праца следчага, безумоўна, мае сваю спецы­фіку: ненармаваны рабочы дзень, кругласутачныя дзяжурствы, нават у выхадныя дні не заўжды належыш сабе і сям’і. Пры такім рытме жыцця важна мець надзейны тыл, разуменне з боку родных. Усё гэта ў сям’і Таццяны Аўсянка прысутнічае. Можа таму, што муж добра ведае пра асаблівасці службы ў сілавых структурах. Сам некаторы час працаваў у міліцыі. А таму на познія начныя вяртанні жонкі звычайна рэагуе стрымана:»Усё добра?»

Міжасабовыя адносіны ў любым калектыве не абмяжоўваюцца інтарэсамі працы. Таццяне Аўсянка ў жаночыя святы не прыхо­дзіцца скардзіцца на адсутнасць увагі з боку калег. Кветкі, цёплыя віншавальныя словы будуць і на гэты раз.

Аляксандр ІЎЕЎ.

НА ЗДЫМКУ: Таццяна Аўсянка прымае віншаванні ад калег.

 

admin

Recent Posts

Состоится профсоюзный прием граждан

26 сентября 2024 года профсоюзный прием граждан по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующих сферу…

11 часов ago

Возле деревни Застодолье Мошканского сельсовета геологи Беларуси приступили к бурению параметрической скважины.

Возле деревни Застодолье Мошканского сельсовета геологи Беларуси приступили к бурению параметрической скважины.   Как рассказали…

13 часов ago

На Сенненщине проходит Единый день информирования

 На Сенненщине проходит Единый день информирования.  С трудовыми коллективами учреждений «Редакция районной газеты «Голас Сенненшчыны»…

14 часов ago

Сотрудники Сенненского ОГАИ напомнят сенненцам правила безопасного поведения на дорогах

На Сенненщине стартовал ряд профилактических мероприятий по обеспечению безопасности уязвимых участников дорожного движения. Фокус направлен…

15 часов ago

Учащиеся Богушевской СШ стали участниками международного конкурса

Юные миротворцы Богушевской СШ стали участниками международного конкурса детского рисунка "В мире сказок", организуемого Центром…

15 часов ago

Лукашенко назвал главный стандарт выборов в Беларуси

Выборы должны прежде всего соответствовать национальному законодательству государства. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

16 часов ago