Памятныя знакі Санкт-Пецярбурга «У гонар 70-годдзя поўнага вызвалення г.Ленінграда ад фашысцкай блакады» ўручаны чатыром жыхарам Сенненшчыны, якім удалося перажыць той жудасны час

70-цв.У сярэдняй школе №2 г.Сянно жыхаркам райцэнтра Серафіме Таранавай і Маргарыце Усціновіч іх уручыла намеснік старшыні райвыканкама Зоя Фаміна. У Машчонскай школе памятны знак быў уручаны абаронцу Ленінграда, ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Пятру Сінякову.  Кветкі і падарункі блакаднікам паднеслі прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, ад­дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, былых працоўных калектываў.     А ў гарадскім пасёлку Багушэўск з рук старшыні сельвыканкама Вячаслава Багданава  ўзнагароду атрымала Ганна Чачэрына.

Ірына ГАРБАЧОВА.