Аляксандр Сцяпанавіч Стэльмах, ветэран педагагічнай працы, на днях адзначыў 90 гадовы юбілей. Многія сенненцы памятаюць яго як загадчыка школьных майстэрняў, выкладчыка матэматыкі, працоўнага навучання, трактарнай і аўтамабільнай справы, дырэктара раённага вучэбна-вытворчага камбіната.
Ад імя ўсіх педагогаў Сенненшчыны павіншавалі юбіляра са знакавай датай у яго жыцці і ўручылі падарункі старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Алена Дзергачова і намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Святлана Панушкіна.
Сапраўдны канцэрт у двары дома гаспадара наладзіла вакальная група “Аптымісты” ветэранаў педагагічнай дзейнасці, у выкананні якіх прагучала шмат добрых песень. Сярод удзельнікаў калектыву былыя калегі па працы, вучні Аляксандра Сцяпанавіча.
Усё свае працоўнае жыццё Аляксандр Стэльмах прысвяціў важнай справе – навучанню і выхаванню дзяцей. Так склалася, што яму давялося працаваць у буйных установах адукацыі раёна. У першай гарадской школе вучыў такарнай справе і ваджэнню аўтамабіля. Пасля заканчэння Віцебскага педагагічнага інстытута выкладаў матэматыку і фізіку ў другой гарадской школе. З першага яго выпуска ў 1973 годзе паспяхова здалі экзамены па матэматыцы і паступілі ў вышэйшыя ўстановы адукацыі 7 чалавек.
Аляксандр Сцяпанавіч актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю – 15 гадоў быў сакратаром партыйнай арганізацыі СШ №2. Унёс важкі ўклад у стварэнне на Сенненшчыне новай навучальнай установы – вучэбна-вытворчага камбіната (ВВК). За 13 гадоў працы тут даў пуцёўку ў прафесійнае жыццё многім школьнікам. Толькі вадзіцельскія правы, па падліках Аляксандра Сцяпанавіча за перыяд яго працы ў ВВК, атрымалі звыш 1000 чалавек. “Мне пашчасціла з вучнямі, — адзначае юбіляр. – Ніколі не было дрэнных. Усе, каго давялося вучыць, самі праяўлялі зацікаўленасць да прадмета”.
Нягледзячы на паважаны ўзрост, Аляксандр Сцяпанавіч у добрай форме. Ні хвіліны не сядзіць на месцы. Займаецца вырошчваннем гародніны. Часам выганяе свой старэнькі “Жыгулёнак”, каб з’ездзіць у роднае Алёхнава на могілкі да бацькоў. Не пакідае бацьку аднаго сын Вячаслаў, які дапамагае па хатняй гаспадарцы. Яму ж Аляксандр Стэльмах у спадчыну перадаў і сваю любімую справу – пчалярства.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
Сенненские районные организации РОО «Белая Русь», ОО «Белорусский союз женщин», ОО «Белорусский Фонд Мира», Совет…
ЦИК зарегистрировал пять кандидатов в Президенты Республики Беларусь: ▪️Действующего Президента Республики Беларусь Александра Лукашенко; ▪️Председателя…
Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание по вопросам развития в Беларуси машиностроения, передает корреспондент БЕЛТА.…
26 декабря, с 9.00 до 10.30, в Сенненском районном исполнительном комитете (кабинет «приемная граждан») прием…
Темп роста пассажирооборота белорусской гражданской авиации за прошедший период этого года в сравнении с аналогичным…
Так сложилось, что о работе энергетиков на страницах газеты мы говорим не так часто. Профессиональный…