Камбайнеры ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс» вывелі свае машыны на хлебныя нівы
Абмалочаны першыя 30 гектараў поля, што раскінулася паміж вёскай Тухінка і штучным вадаёмам ля Гарыўца.
Намалот азімай пшаніцы склаў 96 тон. У канцы рабочага дня тэхніку перакінулі на поле ля Баравікоў. Аднак работам перашкодзіў дождж.
Да ўборкі зерневых культур прыступіла 4 камбайны. Усяго ва ўборачных работах у райаграсэрвісе мяркуюць задзейнічаць 17 камбайнаў. На пачатак жніўня гатовы былі выйсці ў поле 12 машын.