У ААТ «Студзёнка» першым на палеткі свой зернеўборачны камбайн вывеў адзін з самых вопытных механізатараў сельгасарганізацыі Міхаіл Семерыкоў.
— Свой чарговы жніўны сезон ён пачаў з абмалоту насеннікаў ранніх злакавых траў, намалаціўшы больш за 6 тон вораху купкоўкі. А тым часам паспеў азімы рапс, дзе Міхаіл таксама спачатку працаваў адзін. Праўда, назаўтра яму на дапамогу прыйшоў Міхаіл Будчанка, пастаянным месцам працы для якога з’яўляецца Багушэўскі лясгас. На час жніва ён сеў за штурвал зернеўборачнага камбайна, — расказаў Андрэй Дзядушка, галоўны аграном сельгасарганізацыі.
А завяршылі ўборку алейнай культуры тры экіпажы. Студзёнкаўцы паклікалі на дапамогу Леаніда Яцкевіча з ААТ «Сенненскі райаграсэрвіс». Кіраўніцтва сельгасарганізацыі ўпэўнена — у полі трэба спяшацца, каб пазбегнуць страт і мець дывідэнды ад вырашчанай прадукцыі.
Зерне рапсу з поля дастаўляецца на ток, дзе праходзіць першасную ачыстку, падсушваецца перад тым, як патрапіць на перапрацоўчы завод. Згодна з дзяржзаказам ААТ «Студзёнка» павінна паставіць 120 тон рапсу.
— Першыя партыі зерня алейнай культуры залічана першым класам. Гэта значыць, што за тону сельгасарганізацыя атрымае па 650 рублёў. Не будзе праблем і з аб’ёмам паставак, — упэўнены Андрэй Дзядушка.
Са 115 га, што былі засеяны азімым рапсам, намалочана 222 тоны зерня. З кожнага гектара у ААТ «Студзёнка» атрымалі па 19,3 цн. Вышэйшая ўраджайнасць толькі ў ВДМС. А ў першы дзень уборкі на полі, дзе не было вымачак, дзе зрабілі вясной падкормку азотам, на круг збіралі па 35 цн.
У ААТ «Студзёнка» завяршаецца рамонт астатніх камбайнаў. На пачатку наступнага тыдня ўсе яны павінны прыступіць да абмалоту хлебных ніў. Аднак дагнаць калегам Міхаіла Семерыкова будзе няпроста. Ён ужо запісаў на свой рахунак больш 100 т тон зерня рапсу.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
НА ЗДЫМКАХ: зерне азімага рапса дапрацоўваецца перад адпраўкай на завод; Міхаіл Семерыкоў у час невялікага перапынку.
Фота аўтара.
Учебно-методический сбор с командирами добровольных дружин Сенненщины прошел в райисполкоме под председательством Александра Красакова, заместителя…
Скорректированы подходы к поступлению в вузы выпускников колледжей на сокращенную форму получения образования. Об этом…
⚡️ 17 апреля, с 13.00 до 14.00, выездной прием граждан и представителей юридических лиц в…
В Сенненском РОЧС напомнили о соблюдении мер безопасности во время празднования Пасхи и Радуницы. Так,…
Фотофакт: На Сенненщине прошла гражданско-патриотическая акция "День призывника -2025". В торжественной обстановке новобранцам вручили повестки…
Ваши гости попросят добавки, попробовав этот печеночный торт. Нежные блинчики, сочная морковь и вкусный соус…