Нядаўна паскардзілася знаёмая бабулька: “Бульбу пасадзіць пасадзіла, а як цяпер выкапаць не ведаю. Участак невялікі, разлічвала на свае сілы, але здароўе падвяло. Падкажы што-небудзь, ты ж у газеце працуеш”.
Пакуль мы маем сілы і здароўе, самі спраўляемся са сваімі справамі. А калі прыходзіць старасць і нямогласць, шукаем дапамогі.
Спецыяльна для людзей стала ўзросту ў Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва працуе аддзяленне тэрміновага абслугоўвання, падказала загадчыца аддзялення Ганна Грамузава.
Якую дапамогу могуць атрымаць тут старыя, і што для гэтага ім трэба зрабіць?
Аддзяленне пастаянна аказвае каля ста відаў толькі найбольш запатрабаваных паслуг. Аднак дапамога можа выходзіць і за рамкі асноўнага пераліку відаў выконваемых работ, калі ў гэтым ёсць патрэба.
Сярод найбольш запатрабаваных у пенсіянераў – апрацоўка прысядзібных участкаў канём.
— На жаль, вясной, калі было шмат заявак на гэты від абслугоўвання, наш конік закульгаў. Але цяпер яго вылечылі, і гаспадары “сотак” могуць звяртацца да нас, каб выкапаць бульбу, — гаворыць Ганна Грамузава. – Дарэчы, ёсць у аддзялення пастаянная кліентка, якой наш работнік капае бульбу рыдлёўкай: агарод маленькі, і каня там выкарыстоўваць нязручна.
Сацыяльныя работнікі могуць таксама скасіць бульбоўнік, абкасіць прысядзібны зямельны ўчастак і прыдававую тэрыторыю. Можна звярнуцца ў аддзяленне за ўстаноўкай, рамонтам і афарбоўкай агароджаў.
Многія састарэлыя, асабліва жанчыны, аказваюцца бездапаможнымі, калі псуецца сантэхніка. Яе дробны рамонт таксама зробіць супрацоўнік аддзялення, які ўмела выконвае такія работы.
Хаця пенсіянеры не часта дазваляюць сабе буйныя пакупкі, але і на гэты выпадак ва ўстанове сацыяльнай службы прадугледжана дапамога: новую мэблю, напрыклад, збяруць якасна і хутка.
Уладальнікі прыватных дамоў часта звяртаюцца за колкай дроў. А такой паслугай, як мыццё бялізны, больш карыстаюцца адзінока пражываючыя мужчыны. Адзін з кліентаў нават напісаў падзяку ў кнізе заўваг.
Як вядома, узрост здароўя не прыбаўляе. З гадамі многія састарэлыя робяцца зусім хворымі і не могуць сябе абслугоўваць. І гэтай бядзе дапаможа сацыяльная служба. Аддзяленне тэрміновага сацабслугоўвання прапаноўвае паслугі сядзелкі.
Каб зрабіць заяўку на тую ці іншую паслугу, пенсіянеру не абавязкова прыходзіць у ТЦСАН. Дастаткова звярнуцца па тэлефоне 5-05-23. Аказаныя паслугі аплачваюцца па сацыяльна нізкіх цэнах у тэрытарыяльным цэнтры па прад’яўленні пашпарта, патлумачыла Ганна Грамузава.
Таццяна БУРАКОВА.
Прямо сейчас в г. Сенно проходит сбор подписей избирателей за выдвижение кандидатов в Президенты Республики…
Ответом Беларуси на все происки против страны будет созидание и работа по укреплению экономики. Об…
Областной фестиваль-ярмарка тружеников села "Дажынкі-2024" проходят в Полоцке, передает корреспондент БЕЛТА. Областной праздник тружеников села…
Делегация Сенненщины принимает участие в областном фестивале-ярмарке тружеников села "Дожинки-2024". "ГС".
В преддверии знаменательной даты 7 ноября мы поинтересовались у сенненцев, что для них значит этот…
Уважаемые жители Сенненщины! Примите искренние поздравления с праздником — Днем Октябрьской революции! Октябрь 1917 года…