Categories: Главное

Хлеборобы Сенненщины отмечают районные «Дожинки»

Сёння хлебаробы Сенненшчыны адзначаюць “Дажынкі”, традыцыйнае земляробчае свята, якое з даўніх часоў нашы продкі ладзяць з нагоды заканчэння жніва. Яно пройдзе ў Машканах, на цэнтральнай сядзібе СУП “Саўгас імя Машэрава”. Акрамя пераможцаў раённага спаборніцтва, на яго запрошаны ад кожнай сельгасарганізацыі цэлыя дэлегацыі земляробаў, якія, не пакладаючы рук, цэлы год працавалі, каб хлебны колас быў важкім, а ніва ўмалотнай.

Некаторыя вынікі

Валавы збор зерня на палетках грамадскіх сельгасарганізацый склаў 38388 т, больш мінулагодняга амаль на 7000 т пры ураджайнасці 27,4 ц з гектара. Па апошнім паказчыку мы абыйшлі нават Бешанковіцкі раён і прыблізіліся да сярэднеабласнога паказчыка.

Высокі намалот атрыманы ў вытворчасці рапсу — 5,2 тыс. Прыкметна больш нарыхтавана травяных кармоў – 20,4 ц кармавых адзінак, на 3, 26 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. Без уліку сіласу, што будзе закладзены пасля ўборкі кукурузы, сярэднераённы паказчык складае 20,4 ц кармавых адзінак.

Асабліва радуе, што дастойны вынік атрыманы дзякуючы інтэнсіфікацыі вытворчасці: пасеялі менш – намалацілі больш. Галоўным аргументам хлебаробаў сталі захаванне тэхналагічных параметраў на ўсіх этапах земляробчых работ, высокія тэмпы уборкі (на працягу ўсяго жніва раён уваходзіў у групу лідараў), выкарыстанне насення высокіх рэпрадукцый (не ніжэй другой). У выніку багаты ўраджай атрыманы насуперак прыродным катаклізмам: вясновым снегападам і замаразкам, інтэнсіўным дажджам і вятрам у час жніва. Валавы збор зерня ў параўнанні з мінулым годам павысілі ўсе сельгасарганізацыі раёна за выключэннем ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс”.

Лідары вытворчасці

Самая высокая ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур з гектара атрымана Віцебская доследнай меліярацыйнай станцыяй – 52,0 ц, СФГ “Аграсэрвіс плюс” – 40,8 ц. Сярод сельгасарганізацый, якія займаюцца масавай вытворчасцю зерневых і зернебабовых культур, тройку лідараў складалі СУП “Саўгас імя Машэрава”, ААТ “Бяленева”, УП “Дружбінец”.

У вытворчасці рапсу дастойны вынік атрымалі земляробы Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі. З кожнага гектара яны намалацілі па 30,6 ц.

Важным аргументам на карысць інтэнсіфікацыі вытворчасці сельскай гаспадаркі стала павелічэнне плошчаў, занятых бабовымі травамі і зернебабовымі культурамі. Апошнімі толькі для атрымання зерня сёлета было засеяна 3511 га, у групе адналетніх – 2570 га. Іх выкарысталі пры закладцы сенажу. Узбагачаны бялком ён, безумоўна, адыграе сваю станоўчую ролю ў павелічэнні вытворчасці жывёлаводчай прадукцыі.

Нельга не звярнуць увагу на сёлетні рывок хлебаробаў СУП “Саўгас імя Машэрава”, здзейснены дзякуючы уключэнню сельгасарганізацыі ў інтэгрыраваную структуру, створаную на базе Віцебскага мясакамбіната, дапамозе, атрыманай ў выглядзе новай сучаснай тэхнікі, і далучэнню зямель былога КУСГП “Імя Гараўца”. Вытворчасць зерня склала 7545 т, рапсу — 1444 т, кармоў- 41, 8 ц кармавых адзіна на галаву БРЖ, што ўдвая больш леташняга.

У найскладанейшых эканамічных умовах дастойны валавы збор збожжа і ўраджайнасць атрымана ў ААТ “Бяленева”, “Літусава”. Вышэй сярэднераённага паказчыка запасы кармоў у ААТ “Літусава”, УП “Дружбінец”.

Добры ураджай вырашчаны на палетках дазволіў праявіць сябе ў працы тым, хто рыхтаваў кармы, убіраў, звозіў зерне з палёў на ток. Больш чым па 1000 т збожжа намалацілі 8 экіпажаў зернеўборачных камбайнаў, у тым ліку чатыры ва ўзросце менш за 31 год, што сведчыць аб папулярнасці хлебаробскай працы у моладзевым асяродку. Шмат маладых хлопцаў працуе ў ВДМС, саўгасе імя Машэрава, УП «Дружбінец», ААТ «Бяленева», «Белая Ліпа», фактычна ў кожнай сельгасарганізацыі, паказваючы прыклад у працы.  Зусім крыху не хапіла да мяжы у 2000 т збожжа экіпажу зернеўборачнага камбайна КЗС – 10К “Палессе” у складзе Аляксея Гарбачова і Уладзіміра Васілёнка з ВДМС. Яны намалацілі 1923 т збожжа.

Зрэшты, дружна, зладжана, не зважаючы на час працавалі ў полі ўсе хлебаробы, як і іх памочнікі з раённых арганізацый і ўстаноў, нават дзеці – хлеб, супольная праца, аб’ядноўваюць, як і агульнае свята, якім з’яўляюцца “Дажынкі”.

Аляксандр ІЎЕЎ.

Фота Аляксандра ЛАЗЮКА. 

admin

Recent Posts

На страже защиты природы

Экологическому воспитанию в Студёнковской школе уделяют пристальное внимание.  На протяжении последних пяти лет учащиеся, их…

8 часов ago

Около 40 предприятий Беларуси имеют право маркировки товаров знаком «Натуральный продукт»

На данный момент в Беларуси действует 121 сертификат, выданный 38 отечественным предприятиям, на право маркировки…

12 часов ago

Приглашает тур выходного дня

Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…

1 день ago

На хрупких женских плечах

Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…

1 день ago

Новшества в условиях оплаты труда бюджетников разъяснили в Минтруда

Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…

1 день ago

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена Нефёдова

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…

2 дня ago