В СШ №2 г.Сенно гости из области прибыли с новогодним подарком
У СШ №2 г. Сянно наведалася Ірына Ляўковіч, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама, якая перадала адной з найбуйнейшых устаноў адукацыі раёна сертыфікат на суму 1 000 беларускіх рублёў для набыцця бульбачысткі.
—Як сапраўдны чарадзей, Ірына Пятроўна ўгадала, што патрэбна школе, — заўважыла дырэктар навучальнай установы Алена Зелентава. — У школе навучаецца 531 вучань, пераважная большасць іх атрымлівае гарачае харчаванне. Так што, бульбы даводзіцца шмат чысціць кожны дзень.
Падарунак прыйшоўся дарэчы яшчэ і таму, што школьны харчблок да пачатку наступнага навучальнага года чакае сур’ёзная рэканструкцыя. Клопат аб арганізацыі харчавання ляжа на плечы адміністрацыі школы, фінансаванне – на раённы бюджэт.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
На здымку: Алена Зелентава і Ірына Ляўковіч пасля цырымоніі перадачы сертыфікату.
Фота аўтара.