Ёлачкі hand made. Па выніках абласной культурна-экалагічнай акцыі «Зберажом зялёную елку» працы сенненскіх школьнікаў адзначаны ўзнагародамі

    121126152630   Раённы этап прайшоў у канцы 2016 года. Удзел у ім прынялі 16 устаноў адукацыі раёна, а таксама ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. 

   Пераможцамі раённага этапу сталі навучэнцы Багушэўскай сярэдняй школы №1, сярэдняй школы №1 г.Сянно, Машчонскай ДССШ, Нямойтаўскай і Яноўскай ДСБШ, Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Па выніках абласнога этапу прызёрамі  акцыі «Зберажом зялёную елку» сталі навучэнцы Яноўскай ДСБШ Кірыл Русецкі, Якаў Шарэц, Аляксей Аўфяронак, якія занялі занялі III месца ў намінацыі «Лепшая публікацыя». Падзякай у намінацыі «Захаваем елку» адзначаны калектыў аўтараў Машканскай ДССШ у складзе Алены Валодзькінай і Крысціны Навіцкай.

У намінацыі «Лепшы сцэнарый» сенненцы не адзначаліся.

Ул.інф.