Этнаграфічны куток «Спадчына» з’явіўся ў СШ №1 г.Сянно

Серп, гэблік, калаўрот, гладыш – словы знаёмыя амаль кожнаму беларусу. Элементы даўніны, якія раней былі неад’емнай часткай побыту сялян, сёння можна знайсці толькі на паліцах музеяў.

Этнаграфічны  куток  «Спадчына»  СШ  №1 г.Сянно  створаны  ў  рамках  інавацыйнага  праекта  «Укараненне мадэлі выкарыстання драматызацыі як сродку духоўна-маральнага  развіцця  навучэнцаў»,  расказала  Таццяна Кучынская, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

Ён знаходзіцца ў асобным памяшканні і знаёміць  з асаблівасцямі  побыту  беларусаў.  Умоўна  пакой  можна  падзяліць  на дзве часткі: гарадская плошча, на якой падчас кірмашоў лдзіліся батлеечныя спектаклі, і вёска XIX — XX стагоддзя.

Тут сабрана больш за 100 унікальных экспанатаў. Вялікую цікавасць  выклікаюць  прылады,  якімі  карысталіся  нашы продкі ў паўсядзённай працы. Граблі, маслабойка, піла, кораб, сплецены з лубу і саломы. Шырока прадстаўлены калекцыі  сталярных  інструментаў,  сярпоў,  прасаў.  Ганаровае    месца займае саха.

 Падчас  экскурсій  школьнікам  расказваюць  пра  інтэр’ер традыцыйнага жылля сялян, адзенне, заняткі, якімі займаліся беларусы доўгімі зімовымі вечарамі, як адпачывалі ў святочныя дні. Тут і прадметы хатняга ўжытку, і мастацкая вышыўка, і плеценыя, тканыя вырабы. Сваёй разнастайнасцю здзіўляюць ручнікі, якіх тут таксама нямала. Самаму старэйшаму экзэмпляру больш за 100 гадоў.

У  этнаграфічным  кутку  дзяўчаты  могуць  адчуць  сябе  сапраўднымі  гаспадынямі:  пакруціць  кола  калаўрота,  патрымаць у руках верацяно, адпрасаваць ільняны ручнік. Хлопцы —  адчуць  моц  гандлярскіх  прыладаў,  даведацца  аб  прызначэнні  бязмена, убачыць сапраўдныя лапці.

Сваё  месца  ў  пакоі  знайшла  выстава  вырабаў  дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зробленых таленавітымі настаўнікамі і вучнямі.

Этнаграфічны куток, над стварэннем якого працавалі амаль    2 гады, расчыніў свае дзверы зусім нядаўна, але за гэты час у ім пабывала шмат гасцей. Акрамя школьнікаў на экскурсію прыходзілі выхаванцы дзіцячага сада №1 г.Сянно.

 Вольга КАРПАВА.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Будьте осторожны на льду

Ежегодно люди пренебрегают мерами предосторожности и выходят на тонкий лед, тем самым подвергая свою жизнь…

7 часов ago

Топим печь правильно, напомнили в Сененнском РОЧС

Статистика констатирует – пожары от неисправных или неправильно эксплуатируемых печей происходят в зимний период практически…

8 часов ago

В период с 12 по 14 февраля на Сенненщине пройдут профилактические мероприятия по обеспечению безопасности уязвимых участников дорожного движения

 В период с 12 по 14 февраля на Сенненщине пройдут профилактические мероприятия по обеспечению безопасности…

9 часов ago

Нацбанк планирует выпустить в обращение золотую монету «Славянка» номиналом Br100

 Национальный банк планирует выпустить в обращение золотую слитковую (инвестиционную) монету "Славянка" номиналом Br100, сообщили БЕЛТА…

11 часов ago

Когда станут известны результаты репетиционного ЦЭ, рассказали в Минобразования

Министр образования Андрей Иванец проинформировал, как прошла репетиция централизованного экзамена для выпускников школ Беларуси, сообщает…

12 часов ago