В Сенненском автопарке появились новые автобусы
Два новыя аўтобусы Мінскага аўтазавода коштам больш за 200 тысяч рублёў набылі па агралізінгу ў АТП-20 г. Сянна.
Дзякуючы гэтай форме аплаты аўтамабільны парк прадпрыемства, які, па словах дырэктара Мікалая Рыбчанкі, устарэў на сорак працэнтаў, паступова абнаўляецца.
Раней АТП ужо атрымала па агралізінгу восем машын, якія працуюць і прыносяць прадпрыемству пэўны даход.
Таццяна БУРАКОВА.