На базе Сенненскай сярэдняй школы №1 прайшоў злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху

IMG_0398Спаборніцтва  арганізавана  АДАІ Сенненскага РАУС і аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

У ім прынялі ўдзел 9 каманд, якія складаліся з падлеткаў ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў.

Аргані­затары мерапрыемства  ўпэўнены, што яно спрыяе не толькі прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, але і выхоўвае законапаслухмяных удзельнікаў дарожнага руху.

IMG_0392          Камандам трэба было прайсці некалькі складаных конкурсаў. У тэа­рэтычных іспытах патрабавалася паказаць веданні Правілаў дарожнага руху, асноў першай медыцынскай дапамогі. Самым цікавым выдалася спаборніцтва «Фігурнае ваджэнне веласіпеда». Канкурсанты, віртуозна пераадольваючы перашкоды, дэманстравалі клас язды на двухколавым транспартным сродку. Свой творчы патэнцыял і тэатральныя таленты дзецям прапанавалася раскрыць у агітацыйна-мастацкім прадстаўленні, а таксама ў конкурсе сценгазет.

Па выніках спаборні­цтва трэцяе месца заняла каманда з Нямойтаўскай дзіцячага сада-базавай школы. Другімі сталі навучэнцы Сенненскай СШ №1.

IMG_0428Ганаровае першае месца дасталося атраду юных інспектараў дарожнага руху Багданаўскай сярэдняй школы.

Каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і памятнымі падарункамі. Дапамогу ў іх набыцці аказалі аддзел па ідэалагічнай рабоце, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РУП ЖКГ, ПМК-64, ПУП «Дружбінец».

Ала ЯКАЎЛЕВА.