Дастаткова зайсці ў двор да Надзеі і Івана Хопецаў, якія больш за 20 гадоў будуюць там сваё прыгожае сямейнае гняздзечка. Іх сядзіба нагадвае куток батанічнага саду. Тут расце столькі дэкаратыўных раслін! І японскія спірэя, і піхта, вярба, канадская сасна, розныя віды ядлоўца, папаратніку. А яшчэ мноства гатункаў яблынь і груш, алыча і абрыкос, півоні, ружы, вяргіні, гваздзікі і шмат чаго іншага.
Беручы прыклад са сваіх суседзяў, жыхарка абласнога цэнтра, дачніца Наталля Кузіна таксама захапілася развядзеннем разнастайных раслін. Разам з Надзеяй Мікалаеўнай яна заказвае праз інтэрнэт насенне, чаранкі экзатычных гатункаў кветак, кустоў і дрэў.
Дзякуючы такім апантаным аматарам-раслінаводам, Перакопава прыгажэе з кожным днём. Хтосьці з месцічаў нават плануе пабудаваць аграэкасядзібу. Для іншых гэта райскае месца адпачынку ад гарадской мітусні. І гэты рай яны ствараюць уласнымі рукамі.
Падобную прыгажосць можна ўбачыць і ў суседніх Горных Ходцах.
Мясцовая ўлада такія пачынанні ў накірунку добраўпарадкавання вёсак толькі падтрымлівае.
Ірына ХАСАНАВА.
НА ЗДЫМКУ: дачніца з в. Перакопава Наталля Кузіна.
Фота аўтара.
«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…
В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…
Первое заседание районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь состоялось в Сенно 5 ноября. На…
Самая многочисленная из зарегистрированных инициативных групп - за выдвижение кандидатом в Президенты Александра Лукашенко. Об…
Наталья Груздёва из Богушевска дает вторую жизнь старым газетам — рукодельница плетет потрясающие вещи из…
Президент Беларуси Александр Лукашенко ориентирует органы власти на то, что в ходе избирательной кампании в…