Імя гэтай простай сялянкі праславіў арнамент, вытканы ёю на ручніку. Узор над назвай «Узыходзячае сонца» лёг у аснову арнамента спачатку на флагу Беларускай ССР, а затым і на дзяржаўным флагу суверэннай Рэспублікі Беларусь. Вось ужо два дзясяцігоддзі наша краіна дынамічна развіваецца і зацвярджае сябе на міжнароднай арэне пад гэтым сцягам.
Віншуючы са знамянальнай падзеяй, старшыня райвыканкама Васіль Чараднік звярнуўся да моладзі Сенненшчыны: «Не кожны дзень мы адкрываем памятныя знакі ў гонар нашых землякоў, таму імёны гэтых людзей трэба ведаць, а помнікі берагчы і добраўпарадкоўваць».
У адказ Іван Казак выказаў надзею, што іх праца стане сапраўднай славутасцю горада. Ля помніка будуць праводзіцца шмат грамадскіх мерапрыемстваў, збірацца моладзь, фатаграфавацца маладажоны, турысты. Між іншым гэты знак унікальны і для ўсёй Беларусі, бо гэта першы і адзіны помнік дзяржаўнаму флагу.
Новы помнік усталяваны ў цэнтральным скверы Сянна, які таксама перацярпеў да свята станоўчыя змены. У Дзень Незалежнасці жыхароў і гасцей горада сустрэлі рэканструяваны фантан, шматлікія кветнікі, а дзетвару парадаваў новы гульнёвы комплекс. За апошнія некалькі дзён цэнтральны сквер паспеў стаць любімым месцам адпачынку для сенненцаў усіх узростаў.
Вольга БАНДАРЭВІЧ.
В процессе встречи в КУСХП «совхоз имени Машерова» присутствующие могли задать интересующие их вопросы, а…
Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом главу Администрации Президента Дмитрия Крутого, сообщает БЕЛТА. …
В Витебской области развитие предпринимательской жилки у детей начинается со школьной скамьи, проекты ребят поддерживают,…
Президент Беларуси Александр Лукашенко на встрече с руководителем и координаторами инициативной группы заявил, что для…
В рамках единого дня информирования Анатолий Линевич встретился с коллективом КУСП «совхоз имени Машерова». ✔️Тема…
В рамках рабочей поездки на Сенненщину Анатолий Линевич, Министр сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь,…