СЯННО ДОБРАЎПАРАДКОЎВАЕЦЦА
У гэтым напрамку ўжо многае зроблена. Змяніўся знешні выгляд цэнтра горада, яго паркаў, будынкаў.
Сёння ідзе капітальны рамонт вуліцы Віцебскай. Работы вядуцца Сенненскім прадпрыемствам меліярацыйных сістэм.
Будуць зроблены тратуарныя дарожкі, заменена асфальтавае пакрыццё праезнай часткі, пабудаваны ліўневыя калодзежы, тратуарная і дарожная агароджы, заменены вулічныя свяцільнікі, расказаў дырэктар ПМС Анатоль Гарбуз.
Цяпер заканчваецца будаўніцтва тратуара ўздоўж возера. Усяго ўкладзена 500 квадратных метраў пліткі на працягу 250 метраў. Пачалася ўстаноўка бардзюраў.
Агульная каштарысная вартасць аб’екта складае больш за 2 млрд рублёў. Работы вядзе будаўнічая брыгада пад кіраўніцтвам вопытнага прараба Пятра Дзернушкова.
Таццяна Буракова.
На здымку: ідзе будаўніцтва тратуара па вуліцы Віцебскай.
Фота аўтара.