У мінулую нядзелю на гарадскім стадыёне райцэнтра ФК “Камунальнік” (Сянно) з лікам 6:2 перамог ФК “Барань”
Дадзеным матчам для нашай каманды пачалася серыя гульняў, вынік якіх будзе мець стратэгічнае значэнне ў жорсткай барацьбы ў фінальным пуле Чэмпіянату Віцебскай вобласці па футболе.
Каманды пачалі даволі жвава, гульцы абедзвюх каманд стараліся не затрымліваць мяч у цэнтральнай частцы поля і хутка дастаўлялі яго да чужых варот. Небяспечныя моманты ўзнікалі ля абодвух варот. Адкрыў лік у матчы Іван Казлоўскі з падачы вуглавога Яўгенам Самарынам. Падвоіў лічбу на табло Аляксандр Рачкоўскі, які выразна рэалізаваў пенальці, зароблены Яўгенам Кулікам.
У другім тайме сапернік паспрабаваў адыграцца. На 65-ай хвіліне футбаліст ФК «Барань» забівае першы мяч у вароты сенненцаў. Аднак трывогу нашых балельшчыкаў зняў бліцкрыг галоў, праведзены двума Яўгенамі — Самарыным і Кулікам. На чарговы мяч у нашы вароты сенненцы адказалі двума галамі, забітымі Андрэем Чымбурам і тым жа Яўгенам Самарыным.
6:2 — чарговая перамога «Камунальніка», якая афіцыйна аформіла пуцёўку нашай каманды ў фінальную групу абласнога першынства.
Наш кар.