Ученица 11-го класса из Мошканской школы Дарина Измайлович в числе победителей республиканского конкурса «Золотое перо «Белой Руси» — 2019»

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі на фінальнай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Залатое пяро “Белай Русі” – 2019” вучаніца 11 класа Машканскай ДССШ Дарына Ізмайловіч з рук галоўнага рэдактара “Настаўніцкай газеты” Вадзіма Кнышава атрымала спецыяльны прыз журы (на здымку).

 Мерапрыемства адкрыў старшыня РГА “Белая Русь” Генадзь Давыдзька, зямляк сенненцаў, які пагутарыў з Дарынай асабіста.

 Узнагароду дзяўчына заваявала ў намінацыі “Перамога ў нашых сэрцах”. Дапамагала вучаніцы падрыхтаваць конкурсную работу настаўніца рускай мовы і літаратуры Вераніка Казлова. Радасць узнагароды з дачкой раздзялілі яе бацькі Аляксандр Віктаравіч і Таццяна Аляксандраўна, а таксама малодшы брат Павел, якія прысутнічалі ў канферэнц-зале, дзе праходзіла цырымонія.

 Незабыўныя ўражанні пакінулі экскурсія па Нацыянальнай бібліятэцы і канцэрт Ірыны Дарафеевай.

 Таццяна КАРАНЕЎСКАЯ,

настаўніца Машканскай ДССШ,

кіраўнік аб’яднання па інтарэсах “Голас юнага краязнаўца” Сенненскага РЦДіМ.

 Фота прадастаўлена Машканскай ДССШ.