Провели время с пользой. Спортивно-оздоровительный лагерь на базе Сенненской СДЮШОР за время осенних каникул посетило 30 человек
Падчас восеньскіх канікул на базе Сенненскай СДЮШАР дзейнічаў спартыўна-аздараўденчы лагер. Карэспандэнт “ГС” у адзін з дзён канікулярнага тыдня завітала ў новы фізкультурна-спартыўны комплекс, каб даведацца, як адпачываюць юныя сенненцы.
Экскурсію па лагеры пагадзілася правесці яго начальнік, трэнер -выкладчык па лёгкай атлетыцы СДЮШАР, інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце ФСК “Алімп” Вольга Вераценнікава.
— У ФСК створаны спрыяльныя ўмовы для адпачынку і заняткаў спортам, — дзеліцца Вольга Уладзіміраўна. – Штодня трэнерскім складамдля дзяцей арганізуюцца спартыўна-масавыя і выхаваўчыя мерапрыемствы.
Наведваюць лагер 30 выхаванцаў сенненскай спартыўнай школы. Для дзяцей наладжана трохразовае харчаванне. Сняданак, абед і падвячорак праходзяць у сталовай СШ №1 г.Сянно.
У час візіту ў агульнай зале комплекса ў міні-футбол спаборнічалі юныя барцы, выхаванцы Анатоля Рыбчанкі, і лёгкаатлеты — падапечныя трэнера Віктрара Васілёнка. Некалькі дзяцей займаліся ў трэнажорнай зале.
Далей Вольга Вераценнікава запрасіла да сябе на заняткі па фітнэсе, што яна праводзіць з дзяўчынкамі. Сёння гэта вельмі папулярны від фізічнай актыўнасці. Пад музыку дзяўчаты жвава выконвалі рухальныя практыкаванні з фітболам.
На другім паверсе фізкультурна-спартыўнага комплекса выхаванцы лагера гулялі ў настольны тэніс.
Такі карысны, а галоўнае здаровы, вольны час для дзяцей – добрая альтэрнатыва камп’ютарным гульням ці прагляду тэлевізара.
Ірына ХАСАНАВА.
Здымкі аўтара.