Юные герои: вчера во всем мире отмечался День юного героя-антифашиста

Што прымушала дзяцей браць у рукі зброю і нароўне з дарослымі ісці ў бой, які ўнёсак зрабілі маленькія абаронцы Радзімы ў гады  Вялікай Айчыннай вайны – пра гэта і многае іншае ўчора з вучнямі гаварылі Машканскай школе.

 І на гэта была вялікая ннагода – 8 лютага ва ўсім свеце адзначаўся Дзень юнага героя-антыфашыста. Але, упэўнена, каб  гаварыць на тэму патрыятызму, не трэба каляндарных напамінаў. Гэтую думку, як ніхто іншы падтрымліваюць і самі юныя машканцы. А ў прыватнасці, старшакласніцы Ганна Пшакіна і Ульяна Прыстаўка, члены аб’яднання па інтарэсах “Голас юнага краязнаўцы” Сенненскага РЦДіМ, якія і звязаліся з карэспандэнтам “ГС”, каб расказаць, як у іх установе адукацыі ўшанавалі памяць маленькіх салдат. А пачалі яны з таго, што кожны год гэтаму дню ў школе надаецца асобая ўвага. І гэта, у першую чаргу, звязана з тым, што на машканскай зямлі непаўналетнія героі, ахвяруючы сваім жыццём, набліжалі Перамогу. Тоню Шалуха і Гену Пятніцкага, якія ў гады вайны пражывалі ў вёсцы Застадолле, ведае кожны вучань школы. Пра іх змешчана інфармацыя ў музеі працоўнай і баявой славы, пра іх педагогі расказваюць на ўроках. Дзеці выконвалі ролю сувязных, вялі разведку. Лёс Гены склаўся трагічна. Ён разам са сваёй сям’ёй у 1942 годзе быў расстараляны. Антаніне пашчасціла сустрэць пераможны май. Пасля вайны яна жыла ў Махачкале.

 У дзень памяці герояў-антыфашыстаў у школьнай бібліятэцы для хлопчыкаў і дзяўчынак была аформлена выстава “Піянеры героі”. Бібліятэкар Вольга Падлобнікава расказвала дзецям пра мужнасць і гераізм, праяўленыя ў гады вайны іх равеснікамі – Зінай Партновай, Валянцінам Коцікам, Маратам Казеям, Уладзімірам Дубініным і іншымі. З асаблівай цікавасцю юныя сеннецы слухалі і экскурсавода школьнага музея, які правёў іх па старонках мінулай вайны. А вучні 6-га класа, піянеры дружыны імя К.Гараўца, таксама ўнеслі свой уклад у захаванне памяці маленькіх герояў: зрабілі невялічкія лістоўкі, дзе змясцілі фотаздымкі і тэкставую інфармацыю пра юных абаронцаў.

 “Вялікая Айчынна вайна засталася ў памяці. Але і сёння, калі чуеш такія словы, як “тэрарызм”, “абстрэл”, сэрца сціскаецца за сваіх родных і блізкіх, — адзначаюць Ганна і Ульяна. – Людзі павінны памятаць, што ад войн, якія развязваюць дарослыя, пакутуюць дзеці, а такога не павінна быць”. І не пагадзіцца з моладдзю проста нельга.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота прадастаўлена  Машканскай ДССШ.

 

 

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

6 часов ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

6 часов ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

6 часов ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

7 часов ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

8 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

10 часов ago