11 апреля отмечается Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

Эма Шлык, жыхарка Багушэўска, — адна з тых, чыё дзяцінства перарвала вайна: закінуўшы на чужбіну, прымусіла выжываць.

У 1943 годзе жанчыне было чатыры з паловай гады, калі яна разам з маці і сваімі трыма старэйшымі братамі і сёстрамі была адпраўлена ў Германію. Яны праехалі праз Кёнігсберг, Мюнхен, пакуль не трапілі ў адзін з канцэнтрацыйных лагераў, размешчаных на тэрыторыі Нямеччыны. Там яны адбылі два гады. Як лагер правільна называўся і ў якім горадзе існаваў, Эма Мітрафанаўна не ведае. Паўтарае толькі: былі ў “Трудорыне”. Знайсці хоць якіх-небудзь звестак пра гэтае месца не ўдалося і нам. Але ці гэта сёння галоўнае. Нягледзячы на ўсе пакуты, якія выпалі на долю гэтай сям’і, яны выжылі, вярнуліся на радзіму.

Эма была самай маленькай у сям’і. Яна мала што памятае з тых ваенных дзён: дзіцячая памяць захавала толькі асобныя моманты. “Усё як у сне. Памятаю матулю, якая часта плакала, — расказвае мая суразмоўца. — Плакала яна на пероне ў чаканні цягніка для адпраўкі на катаргу. Плакала і малілася ў цёмным бараку на чужбіне”.

Усю вайну маці ахоўвала сваіх дзетак. І як бы складана і цяжка ёй не было — знаходзіла сілы і гаварыла ім, што ўсё будзе добра. І тады, калі нямецкі салдат ударыў у твар старэйшую сястру Эмы Мітрафанаўны, і калі ратуючы ад бамбёжкі, там жа на чужбіне, сваім целам накрывала маленькую Эму. Такая дамоўленасць была паміж маці і дачушкай: на выпадак, калі не было дзе схавацца малой, трэба лажыцца на зямлю —  маці абароніць. І Эма разу­мела, што гэта была зусім не гульня. Аднойчы снарад трапіў у дом, кавалак бетоннага перакрыцця абрушыўся літаральна ў некалькіх кроках ад іх. І гэта ўжо маці расказ­вала Эме Мітрафанаўне, як яны выжылі. “Я часта задаюся пытаннем: чаму тады мы не загінулі, — гаворыць жанчына і пасля працяглага маўчання дадае. — На ўсё воля Божая. Пэўна, трэба было выжыць, каб расказваць маладому пакаленню, якім кош­там далася перамога, і як важна цаніць тое, што сёння мы маем”.

Вызвалілі іх у пачатку мая 1945 года. У той дзень на тэрыторыі лагера панавала цішыня. “Я памятаю, як людзі выйшлі са сваіх баракаў, разгубленыя ад невядомасці таго, што зараз будзе, — успамінае багушэўка. — Прылажыўшы галовы да зямлі, слухалі, як яна дры­жэла. Хтосьці сказаў: “Ідуць танкі — на гэтым усё”. Але як людзі ажывіліся, калі ўбачылі амерыканскіх салдат. Маці Эмы Шлык была адной з першых, хто не пабаяўся, падыйшла і ўзяла з рук нашых саюзнікаў шакалад, які тыя прапаноўвалі людзям.

Гэта быў іх першы дзень свабоды. Дамоў, на родную Аршаншчыну, сям’я трапіла не адразу. Яшчэ месяц яны выжывалі пад адкрытым небам у Кёнігсбергу, пасля таго, як іх сюды прывязлі амерыканскія салдаты. Але колькі было радасці і сілы, калі ўжо ішлі з маці ў свой пасёлак Стайкі. Дарога ўжо не здавалася такой длінай і цяжкай. Цяжкасці выпалі на долю сям’і ўжо потым, калі вярнуліся да мірнага жыцця.         Але яны доб­ра разумелі, што адсутнасць жылля, голад — гэта не параўнальна з тым, што давялося ім перажыць у канцэнтрацыйным лагеры. 

Вайна пакінула свой след у сэрцы Эмы Мітрафанаўны. Кожную вясну, калі яна ба­чыць у нябеснай вышыні, як клінам ляцяць некалькі дзясяткаў гусей, абменьваючыся сігнальным пакракваннем, унутры яе быццам бы нешта сціскаецца. “Радасці ад гэтага мала. І не магу нічога з сабой зрабіць, — адзначае яна. — Гэтыя прыгожыя птушкі нагадваюць самалёты, што праляталі над намі, знясіленымі палоннымі чужой зямлі. Нас, дзяцей, пужаў іх гул. А яшчэ большы страх адольваў, калі чулі папераджальны гук паветранай трывогі. Роў страшны. Мама расказвала, што многія дзеці не вытрымлівалі, гублялі прытомнасць”.

На пытанне, ці сняцца тыя жудасныя дні, Эма Мітрафанаўна адмоўна ківае галавой. “Не, толькі думаю пра гэта, калі часам сумныя  думкі ле­зуць у галаву, — гаворыць яна. — Не дай Божа, каб сённяшняму пакаленню прыйшлося перажыць тое, што зведалі іх продкі”.

Дзеці вайны з патрачаным дзяцінствам ведаюць, што такое слёзы. Яны прайшлі праз голад і холад. Зведалі на сабе пачуццё страху перад смерцю. Сёння Эма Мітрафанаўна з упэўненасцю кажа: трэба жыць і радавацца жыццю, а тое, што было, няхай застанецца ў памяці. Аднак забываць пра гэта не трэба, каб не паўтарылася зноў. І згадзіцца з гэтым проста немагчыма.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

 

      

 

 

admin

Recent Posts

На страже защиты природы

Экологическому воспитанию в Студёнковской школе уделяют пристальное внимание.  На протяжении последних пяти лет учащиеся, их…

33 минуты ago

Около 40 предприятий Беларуси имеют право маркировки товаров знаком «Натуральный продукт»

На данный момент в Беларуси действует 121 сертификат, выданный 38 отечественным предприятиям, на право маркировки…

5 часов ago

Приглашает тур выходного дня

Познавательные потребности людей разных возрастов удовлетворят сотрудники турцентра «Сенно». Ими разработаны более 20 экскурсионных маршрутов.…

1 день ago

На хрупких женских плечах

Сельское хозяйство ни на что не променяю – это мое призвание и любимое дело, говорит…

1 день ago

Новшества в условиях оплаты труда бюджетников разъяснили в Минтруда

Новшества в условиях оплаты труда работников бюджетных организаций, предусмотренные Указом Президента Республики Беларусь с 1…

1 день ago

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена Нефёдова

В Сенненском районном исполнительном комитете выездной прием граждан провела депутат Витебского областного Совета депутатов Елена…

2 дня ago