На Сенненщине “Скорые” оборудовали спутниковыми навигаторами
На дзве машыны хуткай дапамогі Багушэўскай ЦРБ і адну Сенненскай усталяваны спутнікавыя навігатары. Яны забяспечаць поўны кантроль за перасоўваннем транспарту, маршрутамі руху.
«Што дапаможа медыцынскім установам эканоміць гаруча-змазачныя матэрыялы, а значыць і бюджэтныя сродкі», — упэўнены галоўны ўрач Сенненскай цэнтральнай раённай бальніцы Ігар Мізаўцоў. Па яго словах, падобныя прыстасаванні ў хуткім часе з’явяцца на ўсіх 12 транспартных адзінках бальніцы.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.