Categories: Актуальна

Вучні Машканскай школы прынялі ўдзел у выставе-конкурсе юных фларыстаў

Як і штогод, вучні Машканскай школы, удзельнікі аб’яднанняў па інтарэсах «Прыгажосць сваімі рукамі» і «Млын моды» прынялі ўдзел у выставе-конкурсе юных фларыстаў «Лёд. Кветкі. Фантазія», расказала кіраўнік аб’яднанняў, настаўніца ўстановы адукацыі Таццяна Каранеўская.
Навучэнцы не толькі выканалі, як гэтага патрабавалі ўмовы конкурсу, усе вырабы з выкарыстаннем прыродных матэрыялаў, многія з якіх нарыхтавалі яшчэ з вясны. У працэсе работы дзеці вывучалі «Каляндар цвіцення раслін», спосабы іх вырошчвання і засушвання.
Складаць букеты з сухіх кветак, шыць касцюмы, вырабляць калядныя вянкі і навагоднія ёлкі, цацкі, сувеніры — занятак вельмі цікавы, лічаць вучні Таццяны Паўлаўны. Часам сама прырода падказвае рашэнні для стварэння цудоўных работ, якія нават можна выкарыстоўваць у якасці ўпрыгажэнняў інтэр’ера.
Сёлета машканскія школьніцы прымалі ўдзел у намінацыях конкурсу «Ёлачны карнавал» і «Фларыстычная цацка». Паспяхова вы¬ступіўшы на раённым этапе выставы-конкурсу, шасцікласніца Валерыя Гаручка і вучаніца 5 класа Ксенія Мартынава пацвердзілі сваё майстэрства і на абласным — атрымалі дыпломы ІІІ ступені. А мінулагодняя пераможца абласнога фларыстычнага конкурсу Рамана Стук была ўзнагароджана дыпломам лаўрэата рэспубліканскай выставы «Лёд. Кветкі. Фантазія». Акрамя таго, работы выхаванцаў Таццяны Каранеўскай увайшлі ў каталог лепшых творчых работ мінулагодняй абласной выставы-конкурсу.
Таццяна БУРАКОВА.

НА ЗДЫМКУ: Валерыя Гаручка з работай «Лесавушка-паскакушка».

admin

Recent Posts

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

53 минуты ago

Лукашенко официально открыл в Минске бассейн международного стандарта

Президент Беларуси Александр Лукашенко в преддверии общереспубликанского праздника 7 ноября официально открыл в Минске бассейн…

1 час ago

В аг. Ходцы прошел субботник

Вооружившись необходимым инвентарем, представители сельского Дома культуры, амбулатории врача общей практики, местной школы во главе…

1 час ago

В клуб — за душевным уютом

«Ну кто сказал, что нужно нас «списать», лишь потому что мы пенсионеры…», с такой фразы…

4 часа ago

В ЦИК рассказали, как отличить настоящих сборщиков подписей от мошенников

В Беларуси с 7 ноября стартует этап сбора подписей за выдвижение кандидатов в Президенты. Заниматься…

20 часов ago

В Сенно приступила к работе комиссия по выборам Президента

Первое заседание районной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь состоялось в Сенно 5 ноября. На…

20 часов ago