Работники отдела образования, спорта и туризма Сенненского райисполкома поощрены грамотами
За ўклад у развіццё фізкультуры і спорту ў раёне, праяўлены прафесіяналізм і ініцыятыву, прапаганду здаровага ладу жыцця, а таксама ўдзел у рэканструкцыі спратыўных збудаванняў шэраг работнікаў аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама заахвочаны ўзнагародамі.
У прыватасці, ганаровай граматай упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама ўзнагароджаны дырэктар Сенненскай СДЮШАР Анатоль Гарнак, дырэктар ФСК «Алімп» Сяргей Гарбачоў, метадыст спартыўнай школы, галоўны трэнер сенненскага футбольнага клуба Сяргей Галынчык і трэнер-выкладчык Вольга Вераценнікава.
Яшчэ дзевяць чалавек атрымалі падзячныя лісты.
Наш кар.