Стратэгія і тактыка – 2018
Якія інвестпраекты, акрамя будаўніцтва малочнатаварнага комплексу і малакаперапрацоўчага заводу з удзелам кітайскага бізнэсу, будуць рэалізоўвацца ў раёне? Колькі новых рабочых месцаў будзе створана дзякуючы ім? на якіх аб’ектах будуць працаваць рабочыя ПМС? Як нарасціць аб’ём вытоврчасці ў РУП ЖКГ, каб кампенсаваць страты, якія непазбежны пасля перадачы вадаправода Віцебскаму водаканалу? Вось той далёка не поўны пералік пытанняў, што абмяркоўваліся на першай сёлета пашыранай нарадзе з удзелам старшыні райвыканккма.
-Кожны кіраўнік арганізацыі павінен ведаць, як яна будзе развівацца, дзе будуць працаваць людзі не толькі ў бліжэйшай перспектыве, — падкрэсліў Васілій Чараднік. –Пачатак года – найлепшая пара для аналізу, пастаноўкі перспектыўных задач.
А на бліжэйшыя дні ДРБУ-146 пастаўлена задача правесці грэйдаванне, падсыпку гравійных, прасёлачных дарог. Невялікія маразы, адсутнасць ападкаў спрыяюць такой рабоце. Да яе падключацца іншыя арганізацыі, якія маюць спецыялізаваную тэхніку.
-У 2018 годзе павінна ўзмацніцца работа па павышэнні адказнасці ўласнікаў жылля, вытворчых аб’ектаў за іх стан і ўтрыманне згодна з санітарнымі і экалагічнымі нарматывамі. Асаблівая ўвага звернута на патэнцыяльна небяспечныя аб’екты.
-Улада, раённыя службы павінны прыняць усе даступныя ім меры ў выглядзе павышаных падаткаў, штрафных санкцый, каб правесці такія пабудовы ў бяспечны стан ці знесці іх, адказнасць за даручэнне ў горадзе ўскладзена на аддзел архітэктуры райвыканкама, у сельсаветах – на сельвыканкамы. З бяспекай нельга жартаваць, — удакладніў Васілій Чараднік. Сур’ёзная перабудова чакае РУП ЖКГ. Акрамя кампенсацыйных мерапрыемстваў па нарошчванні індывідуальнага фізічнага аб’ёму на кожнага работніка, ужо ў пачатку года неабходна рэзка павялічыць нарыхтоўку дроў, трэсак, стварыць такі запас мясцовых відаў паліва, які дазволіць мінімізаваць выкарыстанне газу ў якасці паліва на кацельнях.
Пераўвільготненая глеба не самым лепшым чынам адбіваецца на стане азімых пасеваў. Іх стан, у першую чаргу рапсу выклікае трывогу ў аграрнікаў.
-Вясной, магчыма, аб’ёмы палявых работ у параўнанні з запланаванымі павялічацца ўдвая, — акцэнтаваў увагу Васілій Чараднік. Такія абставіны вымушаюць павялічыць тэмпы рамонту тэхнікі. Займацца гэтай работай трэба і арганізацыям – шэфам, механізатарм, якія замацаваны рашэннем райвыканкама за сельгасарганізацыямі. Як і іх сельскія калегі яны павінны неадкладна прыступіць да рамонту прычапнога інвентару, трактароў.
Тэме вытворчасці жывёлаводчай прадукцыі ў панядзелак была прысвечана спецыяльная нарада з удзелам спецыялістаў райсельгасхарча і спецыялізаваных устаноў. Аднак аналіз бягучых спраў на фермах сведчыць – тэхналагічныя патрабаванні не выконваюцца нават пры кармленні жывёлы. Ёсць недапрацоўкі ў асемяненні, што ўжо прывяло да спаду вытворчасці, — заўважыў Васілій Чараднік.
Ліквідаваць іх, прывіваць вытворчую культуру жывёлаводам магчыма праз арганізацыю штодзённага кантролю за іх работай, чым павінны займацца тэхнолагі, як сельгасарганізацый, так і райсельгасхарча.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.