Сенненское райпо заключило договор с лидером обувной промышленности Республики Беларусь холдингом «Марко»

Мадэльны рад мужчынскага, жаночага і дзіцячага абутку пад брэндам «Марка» ў магазіне “Абутак” райцэнтра здзівіў сенненцаў напярэдадні Новага года сваёй разнастайнасцю, эксклюзіўным дызайнам,якасным вырабам скуры.

 Сенненскае райспажыўтаварыства заключыла дамову з лідарам абутковай прамысловасці Рэспублікі Беларусь — холдынгам «Марка». Згодна з ёй раённым кааператарам абутак пастаўляецца без папярэдняй аплаты. Ралічваецца з пастаўшчыком гандлёвая арганізацыя за рэалізаваны тавар раз на тыдзень.

 Цяпер жыхарам раёна не трэба ехаць у абласны цэнтр за якасным абуткам. Толькі за першыя 10 дзён продажу была рэалізавана трэцяя частка ўсяго асартыменту. Садзейнічае таму і магчымасць набыць абутак у крэдыт, які афармляецца тут жа ў краме.

 Анатолій МОСІН.