На Сенненщине начались весенние полевые работы
У сельгасарганізацыі раёна паступае паліва на правядзенне палявых работ.
Па інфармацыі дыспетчарскай службы райсельгасхарча ў большасці, у першую чаргу тых гаспадарак, што ўваходзяць у аграхолдынг, паліва выкарыстоўваюць для правядзення ворыва, вывазкі арганічных угнаенняў. А вось унясеннем арганікі займаюцца толькі ў ААТ “Студзёнка”. Як мяркуецца, у раёне хутка будзе створана на базе Сенненскага райаграсэрвіса звяно са спецыялізацыяй па ўнясенні гною.
Распачаліся і іншыя палявыя работы. У прыватнасці, у саўгасе імя Машэрава пасевы азімых зерневых падсяваюць шматгадовымі травамі. У некаторых іншых арганізацыях пачалі падкормку азімых зерневых пасеваў і сенажацяў.
“ГС”.
Фота носіць ілюстрацыйны характар.