Об учебе, о планах — разговор с молодым специалистом Викторией Шапруновой

 

Заканчэнне ВНУ і выхад на рынак працы — адна з найважнейшых падзей у жыцці маладога спецыяліста. Штогод каля 1300 выпускнікоў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі раз’язджаюцца па розных кутках нашай Беларусі. Вікторыя Шапрунова  — выпускніца 2022 года, зараз працуе інжынерам па ахове працы і тэхніцы бяспекі ў ААТ «Бяленева» Cенненскага раёна. Мы вырашылі пацікавіцца ў маладога спецыяліста наконт выбару прафесіі і пра пачатак працоўнага шляху.

 

– Вікторыя Сяргееўна, раскажыце пра сябе.

— Я нарадзілася і вырасла ў Багушэўску, скончыла Багушэўскую сярэднюю школу № 2. У школе захаплялася матэматыкай і англійскай мовай. Мае бацькі, Надзея Іванаўна і Сяргей Васільевіч, заўсёды падтрымлівалі мяне ва ўсіх справах і пачынаннях, яны хацелі, каб я абавязкова атрымала вышэйшую адукацыю.

Чаму Вы вырашылі звязаць свой лёс з акадэміяй?

— Многія ведаюць, як складана выбраць прафесію на ўсё жыццё. Спачатку хацелася працаваць на чыгунцы, стаць інжынерам або дыспетчарам. Але ў старэйшых класах вырашыла стаць інжынерам-будаўніком, таму і паступіла ў «Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію» на меліярацыйна-будаўнічы факультэт. Сёння з упэўненасцю магу ска­заць, што я зрабіла правільны выбар: спецыяльнасць «Інжынер-будаўнік» вельмі прэстыжная і перспектыўная.

– Чым запомніліся студэнцкія гады?

— Ведаеце, чатыры гады вучобы праляцелі як адзін дзень. Лекцыі, семінары, практычныя заняткі, экзамены, залікі… Спасцігаць новыя веды было вельмі цікава. На занятках мы вучыліся прымяняць атрыманы тэарэтычны матэрыял на практыцы. Хачу падзякаваць усім выкладчыкам кафедры сельскага будаўніцтва і ўладкавання тэрыторый за глыбокія веды, асабліва кіраўніку дыпломнай работы Раману Аляксандравічу Другамілаву. Акрамя заняткаў, я займалася даследчай працай: пісала навуковыя артыкулы, выступала на студэнцкіх навуковых канферэнцыях. Два гады вывучала кітайскую мову ў Цэнтры кітайскай мовы і культуры УА БДСГА. Хачу адзначыць, што заўсёды побач з намі, студэнтамі, была куратар нашай групы Святлана Львоўна Васількова, старшы выкладчык кафедры вышэйшай матэматыкі і фізікі.

Як чалавек творчы, я адразу ўлілася ў культурнае жыццё акадэміі. З дзяцінства ў мяне ёсць хобі — музыка і танцы. Падчас навучання ў школе я  займалася народнымі танцамі, а ў акадэміі з першых дзён вучобы пачала займацца музыкай у Палацы культуры — іграла на флейце ў духавым аркестры. Наш калектыў удзельнічаў у розных конкурсах і мерапрыемствах. Таксама я займалася спортам, наведвала басейн і секцыю цяжкай атлетыкі, прымала ўдзел у спаборніцтвах па валейболе і настольным тэнісе.

На мой погляд, студэнты акадэміі маюць шырокія магчымасці для арганізацыі свайго вольнага часу і творчага развіцця: працуюць мастацкія калектывы і стартыўныя секцыі на любы густ.

Як патрапілі на працу ў Сенненскі раён і як Вас прынялі ў працоўным калектыве?

— Сенненшчына — гэта мая радзіма, я заўсёды хацела працаваць дома. Зараз займаю пасаду інжынера па ахове працы і тэхніцы бяспекі ў ААТ «Бяленева».  Калектыў прыняў мяне добра і падтрымаў.  Заўсёды ёсць да каго звярнуцца за парадай. Вопытныя калегі заўсёды выс­лухаюць, дапамогуць і падкажуць. Я ўдзячна дырэктару Ігару Валер’евічу Пухоўскаму, эканамісту Ула­дзіміру Васільевічу  Дзяржынскаму, інжынеру Віктару Аркадзьевічу Казіміраву, спецыялісту аддзела кадраў Алене  Іванаўне Каралёвай, юрысту Наталлі Аляксееўне   Касцянка.

Што Вы можаце пара­іць выпускнікам сярэдніх школ, якія стаяць на парозе новага жыцця?

— Я хачу пажадаць выпускнікам знайсці свой шлях, сваю справу, якая б магла стаць прафесіяй на ўсё жыццё. На мой погляд, самае галоўнае – атрымаць трывалыя веды і стаць прафесіяналам у сваёй галіне. А для гэтага трэба шмат працаваць, добра вучыцца, імкнуцца да ведаў. Менавіта акадэмія дала мне веды, навучыла думаць, разважаць, працаваць, ставіць мэты і дасягаць іх.

Хачу пажадаць выпускнікам поспехаў у вучобе, выдатных вынікаў на ЦЭ і ЦТ. Шаноўныя выпускнікі, не бойцеся рызыкаваць, смела ідзіце да сваёй мары!

Святлана ДАБІЖЫ,

старшы выкладчык кафедры лінгвістычных дысцыплін БДСГА.

Фота прадастаўлена аўтарам

 

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

6 часов ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

6 часов ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

6 часов ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

7 часов ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

9 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

10 часов ago