На палетках ААТ «Белая Ліпа» ў гэтыя дні працуе тры трактары, якія вядуць ворыва
— Рыхтуем глебу пад сяўбу азімага рапсу, — расказаў Дзмітрый Людчык, дырэктар акцыянернага таварыства. — На энерганасычаным трактары «Беларус-3022» работу арганізавалі ў дзве змены. Змяняючы адзін аднаго, на ім працуюць Андрэй Макараў і Мікалай Каранькоў.
Андрэй Макараў свой рабочы дзень пачынаў на полі за вёскай Тыльцы, дзе папярэдне ўнеслі гліфасаты. Для механізатара гэта была першая змена на ворыве. Яшчэ некалькі дзён таму ён на КВК вёў нарыхтоўку кармоў. На рахунку Андрэя Макарава каля 7 тыс. тон зялёнай масы. Такі аб’ём забяспечаны дзякуючы амаль штодзённаму перавыкананню даведзенага задання.
— Сістэма аплаты ў сельгасарганізацыі распрацавана так, каб стымуляваць работнікаў да высокапрадукцыйнай працы. У прыватнасці, звышнарматыўная выпрацоўка аплачваецца з павышаючым каэфіцыентам. Мы прымяняем яе і на ворыве, — тлумачыць Дзмітрый Людчык.
Як ставяцца да такой сістэмы аплаты працы механізатары? Андрэя Макарава яна задавальняе.
— Калі працаваць без перакураў, то з нормай справіцца не праблема. Далей толькі падлічвай заробак. Праўда, важна, каб тэхніка працавала без збояў, прастояў. А гэта ўжо работа іншых людзей, кіраўніцтва і спецыялістаў сельгасарганізацыі. Іншы раз нават канфлікты па гэтай прычыне здараюцца, але яны толькі на карысць справе, — лічыць Андрэй Макараў.
Аляксандр ЛАЗЮК.
НА ЗДЫМКУ: Андрэй Макараў на полі, дзе вя¬дзецца ворыва глебы пад азімы рапс.
Фота аўтара.
Беларусь и Пакистан обязательно должны реализовать достигнутые договоренности. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…
Старший прокурор отдела прокуратуры Витебской области по надзору за исполнением законодательства о несовершеннолетних и молодежи…
11 апреля, с 16.00 до 17.00, «прямую телефонную линию» проведет председатель Комитета государственного контроля…
Присутствующие руководители предприятий и организаций района рассказали учащимся об условиях работы на своих предприятиях, о…
Один из важнейших документов - Директива №12 "О реализации основ идеологии белорусского государства" - был подписан 9…
Комитетом государственного контроля Витебской области 11 апреля 2025 г. будет проводиться «горячая линия» по вопросу…