Складаная жыццёвая сітуацыя – выпрабаванне для чалавека, справіцца з якой дапамогуць родныя. А вось, хто дапаможа братам нашым меншым у выпадку, калі іх здароўю будзе пагражаць небяспека?
Не кожны асмеліцца працягнуць руку дапамогі хворай жывёле. Ён будзе шукаць розныя аргументы, каб апраўдяць сябе. Так, пацвердзіце і вы, бо згодна Закону «Аб жывёльным свеце» забараняецца браць жывёл з асяроддзя іх пражывання. І ўсё ж, сёння мы зноў вернемся да тэмы чалавечай неабыякавасці, сардэчнай дабрыні і дапамогі птушкам, якія трапілі ў бяду.
Статны, прыгожы дліннаногі бусел сёння важна ходзіць па двары Лізаветы Сяргееўны Ціханковай, якая пражывае ў вёсцы Заслонаўка, што ў Нямойтаўскім сельсавеце. Убачыўшы курэй, з якімі ён вось ужо трэці месяц дзеліць агульную жылплошчу ў хляве, пачынае актыўна махаць крыламі, нібы паказваючы, хто тут гаспадар. «Спрэчак і рознагалоссяў паміж імі не ўзнікае», — смяецца дачка бабулі Зінаіда Сяргееўна. А менавіта яна прытуліла птушку. І не проста таму, што спадабаўся дапытлівы бусел.
У канцы жніўня ён сам прыйшоў да іх у двор прасіць дапамогі. У птушкі было пашкоджана крыло, прычым такім чынам, што добрая яго частка ўвогуле адсутнічала. Не дапамагчы я проста не магла, хоць добра і разумела, што станаўлюся парушальнікам закону, гаварыла Зінаіда Сяргееўна. Яна звязалася са спецыялістамі раённай ветлячэбніцы, каб тыя параілі, што рабіць. «З такімі не працуем», – толькі і пачула ў адказ. А вось спецыялісты раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на кліч аб дапамозе прыехалі адразу. Дапамаглі апрацаваць рану і на працягу ўсяго перыяду цікавіліся станам птушкі. Пры першай жа сустрэчы яны і сказалі, што гэта маладая самка. Бусяй і назвалі тады яе. Не без іх дапамогі ў хуткім часе бусел адправіцца на пастаяннае месца жыхарства ў Віцебскі заапарк. Там згадзіліся прытуліць Бусю.
Жанчыны ўжо сёння перажываюць, як там будзе іх выратаваная падапечная. Прывыклі яны да яе, а яна да іх. Кожную раніцу сустракае сваіх гаспадынь на парозе дома. За імі, нібы хвосцік, ходзіць па двары. Усе выгоды для Бусі створаны тут: і ёмістасці для мыцця, а таксама для піцця растаўлены. Неаднаразова ў буслінае гняздо, што размешчана на воданапорнай вежы ў некалькіх кроках ад сядзібы Ціханковай, прылятаў бусел. Па некалькі гадзін стаяў у чаканні, а потым кружыў над нашым участкам, нібы вышукваючы сваю другую палавінку, каб забраць з сабой, расказвала Зінаіда Сяргееўна.
Ніколі не давядзецца Бусі стаць пералётнай птушкай, жыць сярод сваіх сародзічаў. Не адновіцца яе крыло. «Але тое, што яна не прападзе, радуе нас і ўсіх нашых сваякоў, — гаварылі жанчыны. — Бо яны таксама клапаціліся аб птушцы, прывозячы спецыяльна для яе рыбу».
Увесь час, колькі карэспандэнт «ГС» размаўляла с жанчынамі, дапытлівая Буся сачыла за сваімі гаспадарамі. А як толькі на гарызонце з’явіліся куры, у тую ж гадзіну ганарова пайшла за імі, нібы правадыр птушынай стаі. Што і казаць: дзіўны свет жывёл. І хто, калі не мы дапаможам ім, калі здарыцца бяда.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…