Гэта слова мы вымаўляем дзясяткі разоў на працягу дня і нярэдка аўтаматычна. Між тым, псіхолагі ўпэўненыя, што словы падзякі ўяўляюць сабой своеасаблівыя «вусныя пагладжванні», здольныя абагрэць і супакоіць, асабліва, калі яны падмацоўваюцца шчырымі станоўчымі эмоцыямі.
У гэты дзень прынята дарыць паштоўкі са словамі падзякі. А мы, у сваю чаргу, вырашылі спытаць у сенненцаў, каму і за што яны ўдзячны.
Валянціна Латышава, аг. Сінягорскае:
— Цудоўнае свята! Асабіста я хачу выказаць шчырую падзяку калектыву дзіцячага садка №1 г.Сянно «Сонейка» за тыя клопаты і любоў, якія яны праяўляюць у адносінах да нашых дзетак. Маёй унучачцы не было і двух гадкоў, калі яна пайшла ў гэтую дашкольную ўстанову. З першага ж дня садок стаў для яе ўтульным родным домам.
Юлія Крыўчанка, г. Сянно:
— Самыя галоўныя словы падзякі прызначаюцца маёй любай матулі, Веры Андрэеўне Мяркулавай. Я вельмі ўдзячна ёй за дабрыню і падтрымку ва ўсіх маіх пачынаннях. Карыстаючыся момантам, хачу пажадаць сваёй мамачцы здароўя, любові, доўгіх гадоў жыцця. Такой маці я імкнуся быць і для сваіх дзетак — Ганначкі і Давіда, якія, я спадзяюся, працягнуць маю творчасць.
Алена СТУК, в. Канстантова:
— Як загадчыца Канстантоўскага сельскага клуба хачу падзякаваць сваім адданым памочніцам, удзельніцам вакальнай групы, якой я кірую, у прыватнасці, Ганне Якаўлеўне Валуевай, Надзеі Уладзіміраўне Стрыжнёвай, Раісе Уладзіміраўне Новікавай. Яны з’яўляюцца сапраўдным стрыжнем і надзейнай апорай самадзейнага калектыву. Дзякуй ім за дапамогу ў падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, а таксама за цудоўны настрой, які яны дораць сваімі выступленнямі.
Надзея Валадкевіч, г. Сянно:
— У гэтыя калядныя днi я з удзячнасцю ўспамінаю мінулы год, тыя прыемныя эмоцыі, уражанні, падзеі, якія ён прынёс у маё жыццё. Спадзяюся, што і 2016-ы не падкачае. Ну і, канечне, я ўдзячна сваім родным: каханаму мужу, матулі, брату, а таксама сябрам за тое, што яны ёсць побач са мной.
Падрыхтавала Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Концерт-реквием "Каждый третий", посвященный памяти жертв и героев Великой Отечественной войны, увидят делегации из всех…
В Витебском государственном медицинском колледже имени академика Антонова состоялся второй этап межведомственной республиканской олимпиады «Первая…
Православные верующие сегодня отмечают один из великих праздников - Благовещение Пресвятой Богородицы. Этот праздник установлен…
Старейшина д.Лука и д.Красный Луч Богдановского сельсовета Ирина Конюшевская не только помогает односельчанам решать насущные…
8 команд учреждений образования Сенненщины состязались в пяти конкурсных заданиях. Участники успели не только продемонстрировать…
Специалисты филиала ДЭУ №38 РУП “Витебскавтодор” принимают участие в подготовке автомобильных дорог к эксплуатации в…