Рыбака отогрели, сельчан госпитализировали. Все котельные организаций Сенненского района работали в штатном режиме

   sennoУсе кацельні РУП ЖКГ, як і іншых арганізацый раёна, ва ўмовах анамальна нізкіх тэмператур паветра працавалі ў штатным рэжыме.

У той жа час зафіксавана некалькі зваротаў жыхароў панэльных дамоў, што па вул. Чырвоны Кастрычнік, са скаргамі на холад у кватэрах. У вёсцы Расна спынілася падача вады праз водаправодную сетку. Таму з раніцы там ужо працавалі спецыялісты камунальнага прадпрыемства. У нядзелю на возеры Багданаўскае ледзь не замёрз аматар-рыбак з Оршы, які працяглы час не мог запусціць рухавік уласнага легкавога аўтамабіля. Пасля тэлефоннага званка ў аператыўную службу Міністэрства надзвычайных сітуацый яму на дапамогу прыйшлі сенненскія выратавальнікі. Аўтамабіль завялі, і аршанец без праблем дабраўся да хаты. А вось жыхар вёскі Маргойцы быў шпіталізаваны з абмаражэннем пальцаў канечнасцяў, вясковец з Ледневіч – з пераахаладжэннем. Абое, як высветлілася, знаходзіліся ў нецвярозым стане.

Затое міліцыянеры канстатавалі, што святы прайшлі спакойна, а з пачатку  года не ўзбуджана ні адной крымінальнай справы.

— Тым не менш, усе службы павінны працягваць працаваць у рэжыме, які прадугледжваецца пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі, — падкрэсліў Сяргей Галынчык, які вёў  нараду.

Наш кар.