На прыём да галоўнага следчага вобласці
Са зваротамі да кіраўніка абласнога ўпраўлення СК звярнулася чатыры асобы. Большасць зваротаў тычылася сфер, якія не маюць непасрэднага дачынення да службы, што прадстаўляе Уладзімір Шалухін. Жыхарка райцэнтра прыйшла на прыём, бо лічыць, што сусед з верхняга паверха, распачаўшы рамонт кватэры, парушае канструктыўную цэласнасць дома. Яшчэ адна сенненка (яна жыве ў мікрараёне індывідуальнай забудовы) таксама мае прэтэнзіі да суседа, які ў сваім гаражы займаецца рамонтам аўтамабіляў. Участак вуліцы паблізу дома заяўніцы ператварыўся ў месца паркоўкі, а выхлапныя газы, на яе думку, шкодзяць здароўю. У вяскоўцаў, якія перабраліся ў сельскую мясцовасць з Віцебска, каб весці ўласную гаспадарку, здарыліся праблемы з выдзяленнем зямельнага ўчастка. Усе гэтыя звароты пераадрасаваны адпаведным раённым службам. Пасля праверкі фактаў заяўнікі атрымаюць адказы.
Адзін са зваротаў прымусіў Уладзіміра Шалухіна прызначыць праверку работы міліцыі, у прыватнасці, правамоцнасці дзеянняў аднаго з праваахоўнікаў. Гэтым займецца Следчы камітэт.
2013 — вынікі года
Удзел у нарадзе, дзе падводзіліся вынікі работы раённага аддзела Следчага камітэта, прынялі не толькі яго супрацоўнікі і Уладзімір Шалухін. На нараду былі запрошаны пракурор раёна Уладзімір Рудзянкоў, старшыня суда раёна Іна Досава, начальнік РАУС Міхаіл Архіпаў.
Летась следчыя дзеянні вяліся па 350 крымінальных справах. Расследаваны і перададзены пракурору для накіравання ў суд 122 крымінальныя справы ў адносінах да 134 абвінавачваемых. Сярэдняя нагрузка на следчага склала 35 крымінальных спраў.
Як адзначыў Андрэй Казлоў, начальнік раённага аддзела СК, нанесены злачынствамі ўрон па крымінальных справах, якія расследаваліся летась, склаў больш за 254 млн рублёў. Больш 200 млн рублёў удалося вярнуць, дзякуючы прынятым супрацоўнікамі аддзела мерам, у выглядзе знойдзенай і вернутай маёмасці. Такім чынам, ужо на стадыі папярэдняга следства ўрон, нанесены злачынствамі, кампенсаваны на 82,2 %, а з улікам арыштаванай маёмасці падазраваемых — на 241,4 %. Да крымінальнай адказнасці прыцягнута 165 асоб.
Следчыя не толькі шукалі злачынцаў. Выяўляліся прычыны і ўмовы, што садзейнічалі здзяйсненню злачынстваў. «Кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый унесена 86 прадстаўленняў, пасля іх разгляду да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці прыцягнута 8 пасадавых, 17 іншых асоб», — паведаміў Андрэй Казлоў.
У раённым Следчым камітэце лічаць, што з боку РАУС і органаў улады на месцах не дастаткова актыўна праводзіцца прафілактычная работа з асобамі, якія злоўжываюць алкагольнымі напоямі. Такі вывад зроблены пасля расследавання крымінальных спраў, узбуджаных па фактах прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія мелі месца ў райцэнтры і вёсцы Рай і сталі прычынай смерці пацярпелых.
Асноўная частка злачынстваў носіць маёмасны характар. Здзяйсненню крадзяжоў у большасці выпадкаў садзейнічае раўнадушша грамадзян і абыякавае стаўленне пасадавых асоб да захаванасці маёмасці. Магазіны райспажыўтаварыства маюць недастатковую тэхнічную ўмацаванасць, сутачная выручка іншы раз захоўваецца ў непрыстасаваных для гэтага месцах. Самы распаўсюджаны недахоп для сельгаспрадпрыемстваў — неналежная арганізацыя работы вартаўнікоў.
І ўсё ж у 2013 годзе колькасць злачынстваў зменшылася на 15,3%. Зніжэнне злачынстваў наглядаецца і па лініі крымінальнага вышуку. У той жа час на кожныя 10 тысяч насельніцтва раёна прыйшлося 102,5 злачынства, гэты паказчык вышэй сярэднеабласнога. Са 170 здзейсненых летась раскрыта 99, альбо 58,2 %. Зніжэнне цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў у 2013 годзе не адбылося. Як і ў 2012.
Праваахоўнікі лічаць, што ў такой сітуацыі трэба павышаць патрабаванні да кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый за выкананне працоўнай і выканаўчай дысцыпліны, па забеспячэнні захаванасці ўласнасці. Больш актыўна павінна весціся растлумачальная работа ў гэтым накірунку сярод насельніцтва. Якаснага паляпшэння патрабуе ўзаемадзеянне суб’ектаў прафілактыкі, і ў першую чаргу крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС, наглядальнай камісіі райвыканкама і сельвыканкамаў у рабоце з асобамі, што вяртаюцца з месцаў пазбаўлення волі. Гэтыя людзі павінны не проста брацца на ўлік, а мець магчымасць працаўладкавацца, мець канкрэтную дапамогу ў рашэнні жыллёвых і бытавых праблем.
Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…