Сваіх гадаванцаў цялятніка «Ладынец», а гэта 162 галавы, даглядае спраўна. У рацыёне маладняку заўсёды прысутнічаюць сянаж, сена, канцэнтраты, кормасумесі. Паўнацэннае кармленне, сумленныя адносіны да сваіх абавязкаў і, як вынік, — прывагі і адсутнасць падзяжу.
У свае дастаткова маладыя гады мужчына ўжо шматдзетны бацька. У Ігара і яго жонкі Алены выхоўваюцца чатыры дачушкі. Старэйшая Вікторыя набывае прафесію ў Віцебску. Меншыя, Віялета, Наталля і Сняжана, яшчэ вучацца ў Машчонскай школе. Дзесяцікласніца Віялета — сапраўдная гордасць для бацькоў. Нядаўна дзяўчынка атрымала дыплом I ступені ў другім (раённым) этапе рэспубліканскай алімпіяды па рускай і беларускай мовах. Віялета добра вучыцца, займаецца валейболам і настольным тэнісам, член школьнай зборнай па гэтых відах спорту. Малодшыя сястрычкі стараюцца ад яе не адставаць.
Любімая работа, дружная сям’я — вось сапраўдны скарб у жыцці Ігара Сінкевіча.
Ірына ХАСАНАВА
Фота аўтара
Старейшина д.Лука и д.Красный Луч Богдановского сельсовета Ирина Конюшевская не только помогает односельчанам решать насущные…
8 команд учреждений образования Сенненщины состязались в пяти конкурсных заданиях. Участники успели не только продемонстрировать…
Специалисты филиала ДЭУ №38 РУП “Витебскавтодор” принимают участие в подготовке автомобильных дорог к эксплуатации в…
Пакистан заинтересован в обмене опытом с Белорусской машиноиспытательной станцией, сообщили БЕЛТА в пресс-службе Минсельхозпрода по…
Национальный центр защиты персональных данных запустил проект для детей и молодежи "Про приватность просто". Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 4 апреля собрал совещание по вопросу об оказании поддержки организациям физической…