Categories: Актуальна

Корреспондент «ГС» совместно с сотрудниками Сенненского районного центра гигиены и эпидемиологии проинспектировала школьные столовые


    Неяк з сяброўкамі давялося адпачываць у адной са сталічных рэстарацый. Атмасфера, смачная ежа, віно… Адным словам, настрой быў узняты да таго моманту, пакуль на стойцы адміністратара мы не заўважылі… таракана! Мажнае, рыжае насякомае нават не імкнулася схавацца ад вачэй рэстаранных работнікаў.

Інтэрнэт поўны крамольных фота і відэа, прысвечаных  схаванай ад лішніх вачэй “кулінарнай” дзейнасці на аб’ектах грамадскага харчавання. Тым не менш, у большасці выпадкаў самі спажыўцы звычайна мірацца з заганамі, не жадаючы ўзнімаць скандал. Вось і мы ў той дзень паспяшылі хуценька пакінуць рэстарацыю, каб больш ніколі сюды не вяртацца. Але такога абыякавага стаўлення не можа быць у адносінах да дзіцячага харчавання, упэўнена галоўны санітарны ўрач раёна Сняжана Мяцеліца.

Да харчавання ва ўстановах адкукацыі прад’яўляюцца строгія патрабаванні, у першую чаргу да рацыёну, складу і якасці прадуктаў. Стравы павінны быць не проста смачнымі і каларыйнымі. Важна збалансаваць ежу на пажыўных рэчывах, вітамінах.

Планавыя праверкі арганізацыі харчавання ва ўстановах адукацыі РЦГЭ праводзяцца два разы на год. Па зваротах арганізоўваюцца і пазапланавыя праверкі. У адную з такіх разам з галоўным санітарным урачом раёна Сняжанай Мяцеліцай і памочнікам урача-гігіеніста Таццянай Бянцяй выправілася і карэспандэнт раёнкі. Падставай для маніторынгу стала калектыўная скарга бацькоў вучняў адной з устаноў адукацыі раёна наконт нясвежасці харчовых вырабаў.

Першы пункт на нашым шляху Студзёнкаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа. На падыходзе да сталовай выразна адчуваўся пах прыгатаванай ежы.  Мяркуючы па ім, на стале ў вясковых школьнікаў смажаная рыба і пюрэ. Нюх не падвёў. У меню таксама заяўлены салата з буракоў і сок. На першы погляд у харчблоку чыста. Заўважаю, што кухары гатуюць у пальчатках. Але маіх спадарожніц відавочнай карцінкай не задаволіць. Ніводная пачка, ніводны пакунак не мінулі іх рук. Пры разглядзе дакументацыі на прадукты выявілася, што не на ўсе з іх меліся ў наяўнасці таварныя накладныя.

— У выпадку адсутнасці арыгіналу павінны быць ксеракопіі дакументаў, — зазначае Сняжана Мяцеліца.

Тым часам пільны погляд Таццяны Бянцяй скіроўваецца на тазік з маянезнай салатай, якм стаіць побач з плітой.

— Гэта непарадак. Такія салаты да раздачы павінны захоўвацца ў халадзільніку, — рэзюмуе яна, звяртаючыся да кухараў.

Выслухаўшы абяцанні выправіць хібы ад дырэктара школы, мы рушым далей.

Сталовая Машканскай ДССШ сустракае нас гулам дзіцячых галасоў. Трапеза тут у самым разгары. Ля ўваходу цэлая груда школьных заплечнікаў. Пакуль мы перапранаемся ў белыя халаты (без іх на кухню не пусцяць), паспяваю спытацца ў дзяўчынак, якія абедалі побач, ці смачна іх кормяць. Станоўчы адказ вучаніц пацвярджаюць і пустыя талеркі. Найбольш жа машканскім школьнікам падабаюцца блінчыкі з павідлам і згушчонкай. Вядома, якое ж дзіця не любіць салодкае! Між тым, асартымент кандытарскіх вырабаў у школьным меню абмежаваны. Акрамя таго, пад забаронай, камбінаваныя тлушчы, вырабы ў фрыцюры, касцявыя булёны, вострыя прыправы, воцат і прадукты з яго выкарыстаннем, а таксама тлустае мяса. Забаронены і салодкія газіраваныя, а таксама танізуючыя напіткі, у тым ліку натуральная кава. У спіс уключаны таксама сыравэнджаныя каўбасы і вырабы, рыбныя кансервы ў таматным соўсе.

Прадуктаў з “чорнага спісу” ў машканскім харчблоку правяраючыя не знайшлі. Затое пад падазрэнне патрапілі 20 кг разынак без дакументаў, што пацвярджаюць якасць і бяспеку сухафруктаў.

Не мелася інфармацыі для спажыўца і на мясных паўфабрыкатаў вытворчасці Сенненскага райспажыўтаварыства, што захоўваліся на харчблоку Ходцаўскай ДСБШ. Акрамя таго, у адным з халадзільнікаў побач з раскрытымі пачкамі масла і тварагом знаходзілася міска з сырым мясам. Гэта грубае парушэнне правіл таварнага суседства і захоўвання інгрэдыентаў.

Не абышлося без парушэнняў і ў гарадскіх школах. У СШ №2 адсутнічалі дакументы на шэраг прадуктаў. А на хлебабулачныя вырабы яны і ўвогуле аказаліся фальсіфікаванымі: у таварна-транспартнай накладной дата вырабу хлеба і батонаў значылася пазнейшая за дату пастаўкі. У буфеце СШ №1 правяраючыя выявілі чэрствыя сэндвічы, печыва і іншыя кандытарскія вырабы “другой свежасці” вытворчасці Талачынскага райспажыўтаварыства. Прадукцыя ўзята на лабараторнае даследванне.

Такім чынам, у чатырох з шасці правераных школ былі выяўлены парушэнні. Тым часам маніторынг арганізацыі дзіцячага харчавання ва ўстановах адукацыі раёна, згодна з распараджэннем райвыканкама, будзе працягнуты. Як запэўнілі ў РЦГЭ, грубыя парушэнні такія, як пратэрмінаваная, няякасная прадукцыя, трапляюцца ўсё радзей. Аднак прэтэнзіі ўсё ж ёсць. Пра іх яскрава сведчаць лічбы. Летась па выніках праверак было складзена 12 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку і на кіраўнікоў устаноў адукацыі. Самы вялікі штраф склаў 10 базавых велічынь (на той момант 210 рублёў).

— У асноўным установы адукацыі грашаць адсутнасцю дакументаў, што пацвярджаюць якасць і бяспеку харчовых прадуктаў, — распавядае Таццяна Бянцяй.

На жаль, не заўсёды можна спадзявацца на добрасумленнасць пастаўшчыкоў. У партыях часам трапляецца пратэрмінаваная, не прызначаная для дзіцячага харчавання ці ўвогуле невядомага паходжання прадукцыя. Таму работнікам харчблока і кіраўніцтву ўстаноў адукацыі варта строга адслежваць пастаўкі. Дзеля гэтага ў кожнай установе адукацыі створана бракеражная камісія, якая абавязана штодзённа кантраляваць адпаведнасць абеда школьнаму меню, вагу порцый, наяўнасць вітамінізацыі і шэраг іншых параметраў. Апроч таго, на пастаянным кантролі павінна трымацца тэхналогія прыгатавання страў, выкананне меню, асваенне грашовых сродкаў, своечасовасць правядзення рамонту памяшканняў і тэхналагічнага абсталявання

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота аўтара.

admin

Recent Posts

Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Казахстан на саммит ОДКБ

Президент Беларуси Александр Лукашенко прибыл с рабочим визитом в Казахстан. В Астане 28 ноября Глава…

16 часов ago

Живописная природа мошканской земли однажды стала одним из стимулов для Павла Зверева в выборе профессии

Твердый характер и сильная мужская рука – то, что ежедневно помогает справляться с рабочими задачами…

16 часов ago

Владимир Бабичев о тезисах, высказанных Главой государства на встрече со студентами столичных вузов

Бабичев В.Г. — о тезисах, высказанных Главой государства  на встрече со студентами столичных вузов. «Поскольку…

18 часов ago

О качестве финансовых услуг

Комитетом госконтроля Витебской области уделяется особое внимание контролю качества оказываемых гражданам услуг банковскими, финансовыми (лизинговыми,…

19 часов ago

На Сенненщине стартовала акция «Меняй свой стиль на зимний»

Сотрудники ОГАИ Сенненского РОВД присоединились к республиканской профилактической акции, которая проходит под девизом «Меняй свой…

21 час ago

На особом контроле — перевозчики пассажиров

В период с 26 ноября по 6 декабря на территории Сенненщины сотрудники ОГАИ РОВД проведут…

21 час ago