Первые жировки по полному тарифу придут не занятым в экономике в марте

Інфармацыю пра тое, ці ўключаны грамадзянін у спіс незанятых, размесцяць ужо ў жыроўках за студзень. Але налічваць плату па поўным тарыфе за гарачую ваду за мінулы месяц не будуць. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

 Як расказаў начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандр Паўлоўскі, такое рашэнне дасць грамадзянам, якія трапілі ў базу даных, дадатковую магчымасць пацвердзіць сваю занятасць або цяжкую жыццёвую сітуацыю яшчэ і ў лютым (раней меркавалася, што тыя, хто трапіў у спісы, ужо ў гэтым месяцы атрымаюць жыроўкі за студзень з налічэннем аплаты гарачага водазабеспячэння па поўным тарыфе). Калі ж грамадзянін гэтага не зробіць, то плату за гарачую ваду па сабекошце яму выставяць у жыроўцы за люты з пераразлікам за студзень.

 Даведацца, ці трэба вам плаціць камуналку па поўнай, можна пры яе аплаце праз АРІП. А з 11 лютага — на партале дзяржаўных паслуг праз электронную паслугу 3.33.04.2 «Атрыманне звестак аб уключэнні грамадзян у спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць паслугі, вызначаныя Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне». Для гэтага патрэбны электронны лічбавы подпіс ці ўнікальны ідэнтыфікатар (логін і пароль).

Важна

 Інфармацыя па нарматыўна-прававых дакументах, графіку работы, кантактныя даныя пастаянна дзеючай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва размешчаны на афіцыйным сайце Сенненскага райвыканкама.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

 

admin

Recent Posts

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного отдела Следственного комитета

К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…

38 минут ago

ЦИК Беларуси напомнил о правилах предвыборной агитации кандидатов в Президенты

Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…

46 минут ago

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона»

Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…

60 минут ago

Ноябрь в Беларуси объявлен месяцем охотничьего туризма

С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…

2 часа ago

Мероприятие «Патриотические посиделки», посвященное Дню Октябрьской революции, прошло в Богушевске

В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…

3 часа ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…

5 часов ago