Сотрудники Сенненского дома ремёсел рассказывают школьникам про батлейку
Супрацоўнікі Сенненскага дома рамёстваў наведваюць школы раёна з культурна-забаўляльнымі лекцыямі, якія расказваюць гісторыю стварэння беларускай “Батлейкі”
А пачалася гэта работа яшчэ пяць гадоў назад, калі пры ўстанове культуры пачаў працаваць гурток лялечнага тэатра. З гэтага моманту даны від народнай творчасці развіваецца ў раёне сямімільнымі крокамі. Зараз сенненская “Батлейка” вядома не толькі ў Віцебскай вобласці, а і ва ўсёй Беларусі.
У мінулым годзе на абласным конкурсе‑фестывалі “Лялечны свет” у г. Сянне ўдзельнічала 10 калектываў. Наша “Батлейка” ўзяла два дыпломы.
— Я кірую лялечным театрам год, — расказвае Дзмітрый Зайко. – І ўвесь гэты час імкнуся прыцягваць да творчай працы дзяцей, бо ім захоўваць, несці далей гэтую адметнасць беларускай нацыянальнай культуры. Таму вырашыў пазнаёміць вучняў раённых школ з “Батлейкай”, з гісторыяй яе стварэння, а таксама запрасіць іх паўдзельнічаць з намі ў пастаноўках.
Першымі, куды завіталі госці з Дома рамёстваў, сталі Сенненская школа-інтэрнат, Ходцаўская і Машканская школы.
Акрамя лекцый дзецям прапаноўвалася класічная пастаноўка ХIX стагоддзя «Калядная батлейка», адаптаваная пад сучасную беларускую мову з дапамогай ксяндза Міхаіла Ермашкевіча.
Анатолій МОСІН.
Фота аўтара.