Более 30 работ представили юные сенненцы на экологический конкурс

belПадведзены вынікі раённага этапа рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак экалагічнай тэматыкі. На суд арганізацыйнага камітэта было прадстаўлена 36 работ.

Ва ўзроставай групе ад трох да пяці гадоў перамога прысуджана выхаванцы дзіцячага сада аграгарадка Какоўчына Ксеніі Паддубенец за малюнак «Беражыце лес ад пажару», другое месца — Святлане Цярэшчанка, якая наведвае тую ж установу, за малюнак «Лета ў лесе».

Пераможцамі сярод старэйшых дзяцей, ад 6 да 10 гадоў, сталі вучні Нямойтаўскай ДСБШ Карына Курс і Каралі­на Шалуха. Ім прысуджана першае месца за плакаты «Зрабі зямлю чысцей» і «Не хачу жыць на сметніцы Зямля». Другім месцам адзначаны малюнак «Захаваем прыроду ў яе прыгажосці» шасцігадовага Багдана Сірэнкі, вучня СШ №2 г.Сянно, трэцім — аплікацыі вучаніц Ма­шчонскай школы Вікторыі Маладоўскай і Людмілы Матыгінай за аплікацыю на тканіне «На ўзлеску».

Журы адзначыла таксама за злабадзённасць тэматыкі і арыгінальную тэхніку выканання работы Карыны Вастраковай (СШ №1 г.Сянно), Аляксея Абушкевіча (СШ №2 г.Сянно), Паліны Лушчынскай (СШ №1 г.Сянно), Вольгі Хлышчанка (Беліцкая ДССШ), Яўгена Грачыхі і Сафіі Борыс (Студзёнкаўская ДССШ), Іі Марчанка (СШ №1 г.Сянно).

Іх работы і работы пераможцаў, а таксама шэраг іншых малюнкаў будуць удзельнічаць у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу.