Двухдзённы моладзевы беларуска-расійскі лагер «Курган-2023» сабраў звыш за 300 удзельнікаў у Верхнядзвінскім раёне.
У месцы, дзе сыходзяцца тры мяжы — Расіі, Беларусі і Літвы, сабралася 18 каманд з Віцебскай вобласці і адна з Пскоўскай, расказаў Валерый Коваль, першы сакратар РК ГА «БРСМ». «Мерапрыемства такога плана збірае моладзь другі год запар, — адзначыў Валерый Аляксандравіч. — Сенненцы ўпершыню прымалі ўдзел. Хацелася б адзначыць тую атмасферу дабрыні, яднання, якая панавала сярод удзельнікаў. Асноўная мэта такіх сустрэч — захаванне сяброўства, узаемадзеяння паміж абласцямі».
Прыемна, што каманду нашага рэгіёна падтрымалі прадстаўнікі мясцовай улады. У прыватнасці, Андрэй Лебедзеў, першы намеснік старшыні райвыканкама, асабіста наведаў лагер, сустрэўся з нашымі землякамі, пажадаў ім творчага натхнення.
Праграма працы лагера была насычанай. Моладзь прыняла ўдзел у адукацыйных, спартыўных, патрыятычных, інтэлектуальных праектах. Была і конкурсная праграма, якая прадугледжвала прэзентацыі сваіх абуладкаваных лагераў, насценгазет, а таксама ўдзел у гульні «Зарніца паўночнага рэгіёна» і ў інтэлектуальным квізе «Кветкі Вялікай Перамогі».
Дарэчы, па выніках інтэлектуальнага спаборніцтва сенненцы сталі чацвёртымі. А лепшымі прызнаны ў конкурсе патрыятычных песень і вершаў. «Давно мы дома не были» – музычная кампазіцыя (напісаная ў маі 1945-га пад Кёнігсбергам) у выкананні Кацярыны Белкінай і Аляксандра Атрошкіна кранула да глыбіні душы.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота прадастаўлена В.Ковалем.
К республиканской акции «Дай лесу новае жыццё» присоединились сотрудники прокуратуры, суда Сенненского района и районного…
Начальник отдела правовой, аналитической и методической работы аппарата ЦИК Елена Григорович на семинаре "Информационное сопровождение…
Дан старт IV республиканскому правовому турниру для старшеклассников «Сила Закона» Начат прием заявок на участие…
С целью развития туристического потенциала Республики Беларусь и привлечения внимания к богатым охотничьим традициям страны,…
В отделении комплексной поддержки в кризисной ситуации и дневного пребывания для граждан пожилого возраста г.п.…
«Пьяному и бесправному не место на дороге!» Под таким названием в период с 7 по…