Юная мастачка з Сянна пакарае свет

god_kultury_2016_emblema_1

    З 20 кастрычніка па 25 лістапада ў Мінску, у Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі працавала вы­става, складзеная з лепшых работ V Міжнароднага конкурсу  дзіцячага малюнка «Дружаць дзеці на планеце». На ёй можна было бачыць і работы Назарыі Сірэнка, выхаванкі Сенненскага раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Арганізатары выставы, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, ўпэўнены ў важнасці творчых кантактаў дзяцей, бо яны служаць умацаванню сяброўства  паміж асобамі і краінамі. Пацверджаннем таму з’яўляецца той факт, што ўдзел у адкрыцці выставы прымалі прадстаўнікі пасольстваў, Міністэрства адукацыі і Міністэрства замежных спраў нашай краіны, вядомыя мастакі і педагогі.

Назарыя Сірэнка атрымала запрашэнне для ўдзелу ў VI Міжнародным конкурсе дзіцячага малюнка, які адбудзецца ў снежні 2017 года.